Наверх

Запрашаем абмеркаваць кандыдатаў, якія вылучаны на саісканне прафсаюзных прэмій 2017 года

19 января 2017

Камісія па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці звяртаецца з просьбай да творчых саюзаў, культурна-асветных устаноў, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, калектываў прадпрыемстваў і навучальных устаноў, грамадзян рэспублікі правесці абмеркаванне кандыдатур на саісканне прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2017 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці.

Камісія па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі разгледзела матэрыялы па работах, творах і кандыдатах, якія вылучаны на саісканне прафсаюзных прэмій 2017 года, і паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на саісканне прэмій дапушчаны:

I. За творы прозы, паэзіі і драматургіі (адна прэмія):

1. Уладзімір Гаўрыловіч – за кнігі «Анёлак мой, анёлак…» (Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2014) і «Цяпло маладзіка» (Мінск: Беларускі Дом друку, 2013).
2. Аляксандр Каляда – за зборнік вершаў «Берега» (Мазыр: КПУП «Колор», 2012).
3. Аляксандр Карлюкевіч – за кнігі «Братэрства» (Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2014) і «Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры» (Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2015).
4. Сцяпан Лаўшук – за кнігу «Праз церніі да  брамы неўміручасці: Кандрат Крапіва і беларуская драматургія» (Мінск: Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2016).
5. Віктар Шніп – за кнігу «Заўтра была адліга: дзённікавы раман паэта» (Мінск: Мастацкая літаратура, 2015).

II. За музычныя творы, канцэртна-выканальніцкую дзейнасць (адна прэмія):

1. Ансамбль песні і танца «Медуніца» УК «Магілёўская абласная філармонія» – за канцэртныя праграмы апошніх гадоў.
2. Алег Залётнеў (аўтар музыкі), Сяргей Макарэй (аўтар лібрэта і рэжысёр-пастаноўшчык) і Рыгор Сарока  (галоўны дырыжор і музычны кіраўнік) – за стварэнне рамантычнай оперы «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» (2013 г.).
3. Леанід Захлеўны – за стварэнне цыкла песень «Запаветны бераг» на словы беларускіх паэтаў (2009 – 2016 гг.).
4. Канстанцін Яськоў  (кампазітар), Валерый Полеў (харэограф) і Людміла Ражкова (аўтар лібрэта і кіраўнік праекта) – за стварэнне харавой сімфоніі «Вясна» для змешанага народнага хору і аркестра (2015 г.).

III. За работы ў галіне тэатральнага мастацтва і кінамастацтва (адна прэмія):

1. Дзмітрый Багаслаўскі (рэжысёр-пастаноўшчык), Наталля Анішчанка, Аляксандр Пашкевіч  і Любоў Пукіта (выканаўцы роляў) – за стварэнне  спектакля «Саша, вынесі смецце» па п'есе Н.Варажбіт у Беларускім  дзяржаўным маладзёжным тэатры (люты 2016 г.).
2. Уладзімір Галак – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў – за стварэнне і арганізацыю ў 2013 – 2016 гадах мінскіх форумаў вулічных тэатраў.
3. Аляксандр Гарцуеў (рэжысёр-пастаноўшчык), Таццяна Мархель і Галіна Чэрнабаева (выканаўцы галоўнай ролі) – за стварэнне спектакля «Тры Жызэлі» па п'есе А.Курэйчыка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (2013 г.).
4. Наталля Дзяменцьева – артыст-вакаліст – за выкананне галоўнай ролі ў аперэце П.Абрахама «Баль у Савоі» ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры (красавік 2016 г.).
5. Валянціна Еранькова (рэжысёр-пастаноўшчык), Леанід Еранькоў (аўтар музычнай канцэпцыі) і Сяргей Жбанкоў (выканаўца галоўнай ролі) – за стварэнне на высокім мастацкім узроўні спектакля «Пясняр» у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага (2014 г.).
6. Ніна Обухава (рэжысёр-пастаноўшчык), Наталля  Аладка, Георгій Лойка і Раман Салаўёў (выканаўцы галоўных роляў) – за стварэнне спектакля «Цень думкі нашай…» паводле драмы «Цені» Ф.Аляхновіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа (сакавік 2016 г.).
7. Зінаіда Пасюціна (рэжысёр-пастаноўшчык спектакля) – за пастаноўку спектакля «Завтра была война» паводле аповесці Б.Васільева ў тэатры-студыі «7 ПАВЕРХ» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2013 г.).

IV. За творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва (адна прэмія):

1. Тамара Васюк і Ала Непачаловіч – дацэнты кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» – за ажыццяўленне сумеснага творчага арт-праекта «Узоры роднай зямлі»: серыя дэкаратыўных кампазіцый керамікі і ткацтва (2016 г.).
2. Юрый Герасімовіч – мастак аддзела выставак установы «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» – за стварэнне дыярамы «Танкавы таран» у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (2016 г.).
3. Аляксандр Прохараў – скульптар, дэкан мастацкага факультэта УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў» – за стварэнне помніка князю Ізяславу ў г. Заслаўе і скульптуры «Гарадскія шалі» на пл. Свабоды ў г. Мінску (2014 г.).
4. Рыта Цімохава – мастак-графік, выкладчык УА «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў» – за мастацкае афармленне і ілюстрацыі да кніг для дзяцей «Казкі сіняй падушкі» (2013 г.), «Падарунак ад Дзеда Мароза» (2014 г.) і «Ноч Жука-Светлячка» (2016 г.).

V. За лепшы твор аб прафсаюзах (адна прэмія):

1. Іван Вазміцель і Іван Мандрык – за кнігу «Очерки истории профсоюзов Витебщины» (Віцебск: Віцебская абласная друкарня, 2015).
2. Надзея Грыб і Ксенія Суша – за кнігу «Связь времен.  1945 – 2015» (Мінск: Беловагрупп, 2015 г.).
3. Ганна Кароткіна  (аўтар музыкі) і  Валянціна Калатоўкіна (аўтар слоў) – настаўнікі ДУА «Гімназія № 17 г. Мінска» – за напісанне «Гимна профсоюза учителей» (2015 г.).

VI. За актыўную работу па развіцці народнага мастацтва і аматарскай творчасці працоўных (адна прэмія):

1. Алена Выхаванец  – дырэктар Палаца культуры ААТ «Нафтан»,
г. Наваполацк.
2. Юрый Кастэнка – старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат».

VII. За выдатныя дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці (адна прэмія):

1. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд» культурна-спартыўнага комплексу ААТ «Полацк–Шкловалакно».
2. Народны ансамбль народных інструментаў «Лірнікі» ДУА «Гарадзішчанская дзіцячая школа мастацтваў», г.п. Гарадзішча Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
3. Народны ансамбль песні і танца «Каларыт»  філіяла «Ваўкавыскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга», г. Ваўкавыск Гродзенскай вобласці.
4. Народны ансамбль песні і танца «Яблынька» ДУК «Гарадоцкі гарадскі Дом культуры», г. Гарадок Віцебскай вобласці.
5. Узорны ансамбль танца «Шоу-данс» Асарці” Палаца культуры «Нафтавік» РУП «ВА „Беларуснафта”, г. Рэчыца.
6. Фальклорны аматарскі ансамбль „Грамніцы” УА „Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, г. Мінск.

VIII. У галіне журналістыкі (адна прэмія):

1. Аліцыя Пінюта – за цыкл публікацый „Социальное партнерство во благо человека труда”, апублікаваны ў газетах „БЕЛАРУС-МТЗ ОБОЗРЕНИЕ” ў 2012 – 2016 гг. і „Вестник профсоюза „БЕЛПРОФМАШ” у 2016 г.
2. Аляксандр Юдзіцкі – за кнігі „Лица. Судьба семьи в судьбе страны:  документальный роман” (Брест: Альтернатива, 2011 г.) і „Беседа. „Встречи” и „Лица”: Автографы” (Брест: ОАО „Брестская типография”, 2015 г.).

Вашы прапановы, водгукі, заўвагі просім накіраваць да 1 сакавіка 2017 г. на адрас: Савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Камісія па прэміях ФПБ (пакой 915), пр-т Пераможцаў, 21, 220126, г. Мінск,  тэл. 203 95 83.
 

 

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
24 сентября 2024 23 сентября 2024 22 сентября 2024 21 сентября 2024 20 сентября 2024 19 сентября 2024
Все новости