Наверх

Прэмii – найлепшым

07 апреля 2017

Прэзiдыум Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi прысудзiў прэмii 2017 года ў галiне лiтаратуры, мастацтва, журналiстыкi i аматарскай творчасцi з прысваеннем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, дыплома i грашовай узнагароды:

I. За творы прозы, паэзii i драматургii (адна прэмiя):

Лаўшуку Сцяпану Сцяпанавiчу, члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, галоўнаму навуковаму супра­цоўнiку Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi – за кнiгу «Праз цернii да брамы неў­мiручасцi: Кандрат Крапiва i беларуская драматургiя», апублiкаваную ў 2016 годзе.

За музычныя творы, канцэртна-выканальнiцкую дзейнасць (адна прэмiя):

Залётневу Алегу Барысавiчу (аўтару музыкi), Макарэю Сяргею Вiктаравiчу (аўтару лiбрэта i рэжысёру-пастаноўшчыку) i Сароку Рыгору Сямёнавiчу (галоўнаму дырыжору i музычнаму кiраўнiку) – за стварэнне рамантычнай оперы «Мiхал Клеафас Агiнскi. Невядомы партрэт» (2013 г.).

За работы ў галiне тэатральнага мастацтва i кiнамастацтва (адна прэмiя):

Галаку Уладзiмiру Анатольевiчу, мастацкаму кiраўнiку Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублiкi Беларусь – за стварэнне i арганiзацыю ў 2013–2016 гадах мiнскiх форумаў вулiчных тэатраў.

За творы жывапiсу, скульптуры, графiкi i прыкладнога мастацтва (адна прэмiя):

Прохараву Аляксандру Вiктаравiчу, скульптару, дэкану мастацкага факультэта ўстановы адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў» – за стварэнне помнiка князю Iзяславу ў г.Заслаўi i скульптуры «Гарадскiя шалi» на пл.Свабоды ў г.Мiнску (2014 г.).

За лепшы твор аб прафсаюзах (адна прэмiя):

Вазмiцелю Iвану Канстанцiнавiчу, стар­шынi Вiцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў i Мандрыку Iвану Уладзiмiравiчу, прафесару кафедры гiсторыi Беларусi ўстановы адукацыi «Вiцебскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя П.М. Машэрава» – за кнiгу «Очерки истории профсоюзов Витебщины», апублiкаваную ў 2015 годзе.

II. За актыўную работу па развiццi народнага мастацтва i аматарскай творчасцi працоўных (адна прэмiя):

Выхаванец Алене Аляксандраўне – дырэктару Палаца культуры адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан», г.Наваполацк.

III. За выдатныя дасягненнi аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi (адна прэмiя):

Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэс­публiкi Беларусь тэатру танца «Прэм’ер-Спонайд» Палаца культуры культурна-спартыўнага комплексу адкрытага акцыянернага таварыства «Полацк-Шкловалакно» (кiраўнiк – Навiцкая Веранiка Мiкалаеўна).

IV. У галiне журналiстыкi (адна прэмiя):

Пiнюце Алiцыi Францаўне, галоўнаму рэдактару ўстановы «Рэдакцыя газеты «БЕЛАРУС-МТЗ ОБОЗРЕНИЕ» – за цыкл публiкацый «Социальное партнерство во благо человека труда», апублiкаваны ў газетах «БЕЛАРУС-МТЗ ОБОЗРЕНИЕ» ў 2012–2016 гадах i «Вестник профсоюза «БЕЛПРОФМАШ» у 2016 годзе.

Грашовая ўзнагарода лаўрэатам iндывi­дуальных прэмiй Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi 2017 года ўстаноўлена ў памеры 2000,00 рублёў кожнаму, калектыўных прэмiй за лепшы твор аб прафсаюзах, за музычныя творы, канцэртна-выканаль­нiцкую дзейнасць i за выдатныя дасяг­неннi аматарскiх калектываў мастацкай твор­часцi – у памеры 4000,00 рублёў кожная.

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
18 сентября 2024 17 сентября 2024 16 сентября 2024 15 сентября 2024
Все новости