Таццяна Фiлiмонава: “Умець ствараць і захоўваць прыгожае – гэта асаблівы дар”
Асаблівая місія ў фарміраванні культурнага асяроддзя належыць супрацоўнікам музеяў, бібліятэк, тэатральна-канцэртных арганізацый. Беларусы ганарацца поспехамі калектываў і выканаўцаў, якія праслаўляюць нашу краіну на айчынных і міжнародных фестывалях і конкурсах. Вы служыце ідэалам дабра, высокай духоўнасці і культуры.
Паважаныя работнікі культуры, дзеячы мастацтва і ветэраны галіны!
Прыміце самыя цёплыя, шчырыя словы віншавання з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Умець ствараць і захоўваць прыгожае – гэта асаблівы дар, дзякуючы якому вы робіце гэты свет лепшым. Прымнажэнне духоўнага багацця краіны, культурнай спадчыны, каштоўнасцей асветніцтва стала справай вашага жыцця, і, без перабольшвання, яе можна назваць падзвіжніцкай.
Наша зямля славіцца культурнымі традыцыямі, якія мацнеюць з года ў год, і ў гэтым ваша заслуга – людзей яркіх, таленавітых, захопленых творчым пошукам. Шчырую падзяку хачу адрасаваць тым, хто працуе ў сельскіх дамах культуры, ствараючы ў іх цэнтры грамадскага жыцця вяскоўцаў. Вялікай павагі заслугоўвае дзейнасць усіх, хто робіць унёсак у развіццё народнай творчасці нашай шматнацыянальнай краіны. Асаблівая місія ў фарміраванні культурнага асяроддзя належыць супрацоўнікам музеяў, бібліятэк, тэатральна-канцэртных арганізацый. Беларусы ганарацца поспехамі калектываў і выканаўцаў, якія праслаўляюць нашу краіну на айчынных і міжнародных фестывалях і конкурсах. Вы служыце ідэалам дабра, высокай духоўнасці і культуры.
Дарагія прадстаўнікі творчай супольнасці! Няхай вашы адданасць прафесіі, энергія, неабыякавасць, мэтанакіраванасць і надалей спрыяюць раскрыццю найбагацейшага культурнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь. Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў і новых творчых здзяйсненняў.
Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна ФІЛІМОНАВА