Дзень беларускай навукі: віншуем навукоўцаў і даследчыкаў краіны!
31 студзеня – Дзень беларускай навукі
Паважаныя работнікі навукі!
Прыміце нашы сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём беларускай навукі!
Ва ўсе часы навука застаецца лакаматывам развіцця грамадства, падмуркам нацыянальнай эканомікі, рухавіком інавацый і прагрэсу. Развіццё навуковых даследаванняў сёння з’яўляецца безумоўным дзяржаўным прыярытэтам. Праца вучонага – адна з самых важных і каштоўных. Яго шлях часам нялёгкі, аднак навука яднае бязмежна адданых сваёй справе людзей. Крок за крокам навукоўцы ідуць да сваіх адкрыццяў. І асноўная мэта іх дзейнасці – наблізіць грамадства да шчаслівага існавання.
Жадаем вам творчага поспеху, новых ідэй і адкрыццяў, надзейных сяброў і партнёраў. Шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна ЯКУБОВІЧ