Наверх

Эмблема Федерации профсоюзов Беларуси

17 мая 2016

ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

1. Агульная характарыстыка эмблемы

Эмблема Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з'яўляецца яе атрыбутам, сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Яна з'яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яе выкарыстанне ў рамках Статута і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

2. Мэты заснавання эмблемы

Эмблема заснавана як адметны знак Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

3. Поўнае візуальнае апісанне эмблемы

Эмблема Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўяўляе сабой перапляценне трох літар абрэвіятуры яе назвы:

літара «Ф» азначае слова «Федэрацыя»;

літара «П» азначае слова «прафсаюзаў»;

літара «Б» азначае слова «Беларусі».

Літары размяшчаюцца са зрухам кожнай наступнай уніз на адну таўшчыню літары са зрухам управа таксама на адну таўшчыню літары. Суадносіны вышыні і шырыні літар «П» і «Б» – 5:4, «Ф» – 5 : 7, суадносіны вышыні і таўшчыні літар – 4 : 1.

Эмблема можа змяшчацца на белым фоне і можа быць выканана ў двух варыянтах каляровага рашэння:

чорна-белы (літары «Ф» і «Б» перапляцення выконваюцца чорнымі, літара «П» выконваецца такім жа колерам (сетачкай або штрыхоўкай).

Эмблема таксама можа быць размешчана на сінім фоне, літары «Ф» і «Б» выкананы белым колерам, літара «П» блакітнай сетачкай альбо штрыхоўкай.

4. Семантычнае апісанне эмблемы

Адлюстраванае на эмблеме перапляценне трох літар абрэвіятуры назвы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сімвалізуе адзінства арганізацый, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў.

Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню.

5. Выкарыстанне эмблемы

Эмблема выкарыстоўваецца ў рамках статутнай дзейнасці і можа размяшчацца на дакументах Федэрацыі прафсаюзаў, афіцыйных бланках органаў і арганізацый ФПБ, сцягах, вымпелах, значках, ручках, блакнотах, канвертах, візітных картках і ў іншых выпадках.

Права на выкарыстанне эмблемы ФПБ належыць выключна органам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Арганізацыі або асобныя грамадзяне, якія ўчынілі дзеянні, несумяшчальныя са статусам эмблемы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, нясуць за гэта адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі і міжнародным правам.

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
23 ноября 2024 22 ноября 2024 21 ноября 2024 20 ноября 2024
Все новости