Федерация профсоюзов Беларуси: «Мы — вместе!»
$ 2.121
2.424
100 ₽ 3.204
:

Знамя Федерации профсоюзов Беларуси

ГлавнаяФПБСимволика Федерации профсоюзов БеларусиЗнамя Федерации профсоюзов Беларуси

Знамя Федерации профсоюзов Беларуси

ПАЛАЖЭННЕ
аб Сцягу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

1. Агульная характарыстыка Сцяга

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з'яўляецца яе сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Ён з'яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яго выкарыстанне ў рамках Статута ФПБ і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

2. Мэты заснавання Сцяга

Сцяг заснаваны з мэтай надання ўрачыстасці мерапрыемствам, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

3. Поўнае візуальнае апісанне Сцяга

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае аксамітавае палотнішча сіняга колеру. У верхняй частцы палотнішча вышыты ў прыкрэп сярэбраным люрэксам словы «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі». У цэнтры палотнішча размешчаны лагатып «ФПБ», выраблены аплікацыяй са светлага і блакітнага аксаміту і абшыты па контуры сярэбраным люрэксам. Лагатып «ФПБ» з двух бакоў акружаюць лаўровыя галіны, выкананыя аплікацыяй з сярэбранай парчы з дапаўненнем вышыўкай гладдзю колеру абвіваючых іх стужак, выкананых аплікацыяй з сіняга атласу, па контуры вышытых у прыкрэп сярэбраным люрэксам.

На стужках вышыты ў прыкрэп сярэбраным люрэксам словы: з левага боку – «салідарнасць», з правага боку – «справядлівасць», у цэнтры крыху ніжэй – «праца».

Палотнішча Сцяга тонкай лініяй па контуры вышыта ў прыкрэп сярэбраным люрэксам.

Памер Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў 1 м х 1,75 м.

Палотнішча Сцяга аблямавана сярэбранымі махрамі. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (охра) колер і ўвенчана металічным навершам ромбападобнай формы.

У верхняй частцы дрэўка мацуюцца стужкі, якія вытканы сярэбраным люрэксам, белымі і сінімі ніткамі.

4. Семантычнае апісанне Сцяга

Адлюстраваныя на Сцягу словы «салідарнасць», «справядлівасць», «праца» сімвалізуюць адвечныя прынцыпы прафсаюзнага руху.

Лаўровыя галіны з'яўляюцца сімвалам перамогі, славы, узнагароды.

Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню.

5. Выкарыстанне Сцяга

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў вырабляецца ў адным экзэмпляры і знаходзіцца ў службовым кабінеце Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў. Па рашэнню Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Сцяг ФПБ можа выносіцца на з'езды ФПБ, пленумы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

Для паўсюднага выкарыстання ў якасці галоўнага сімвала Федэрацыі прафсаюзаў прызначаецца спрошчаная копія Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў, якая ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру. У верхняй частцы палотнішча размешчаны словы: «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі», у цэнтры – лагатып «ФПБ».

Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні – 1 : 1,75.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў узнімаецца:

над будынкам штаб-кватэры ФПБ – пастаянна;

над будынкамі саветаў абласных аб'яднанняў прафсаюзаў – пастаянна;

на іншых аб'ектах прафсаюзнай уласнасці – у адпаведнасці з рашэннем Прэзідыума Савета ФПБ, якое выносіцца па звароту кіруючых органаў членскіх арганізацый, уваходзячых у ФПБ.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў можа выкарыстоўвацца пры сустрэчах афіцыйных дэлегацый прафцэнтраў іншых краін і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца прафсаюзнымі органамі.

Пры адначасовым узняцці Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў і сцягаў прафцэнтраў іншых краін, Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў павінен быць узняты з левага боку, сцягі прафцэнтраў іншых краін – з правага боку, калі стаць тварам да фасада будынку або флагштока. Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў размяшчаецца на адным узроуні са сцягамі прафцэнтраў іншых краін.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў можа ўстанаўлівацца ў памяшканнях пасяджэнняў з'ездаў, пленумаў, прэзідыумаў, прафкомаў, прафсаюзных канферэнцый і сходаў, якія праводзяцца прафсаюзнымі органамі, 3 уваходзячымі ў ФПБ, а таксама ў службовых кабінетах намеснікаў Старшыні ФПБ і кіраўнікоў членскіх арганізацый ФПБ.

У час жалобы Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў можа быць узняты ў жалобным афармленні. У гэтым выпадку да дрэўка (флагштока) прымацоўваецца стужка чорнага колеру, канцы якой павінны звісаць да ніжняй часткі Сцяга. Сцяг, узняты ў час жалобы на флагштоку, прыспускаецца на 1/2 даужыні флагштока.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў і яго выява, незалежна ад іх памеру, заўсёды павінны адпавядаць каляровай схематычнай выяве.