Zingeray у Віцебску. Плануем паўтарыць!
Спяваць і атрымліваць асалоду ад свайго голасу, самазабыўна танцаваць, акунуцца ў культурную атмасферу, што панавала ў тваім горадзе амаль два стагоддзі таму і растварыцца ў ёй

Усё гэта можна было адчуць на свяце яўрэйскіх песень і танцаў Zingeray, якое прывёз у Віцебск лідар групы “Vuraj” і арганізатар “Спеўных сходаў” Сяржук Доўгушаў. Паспяваць і патанцаваць ахвотнікі сабраліся ў дворыку дома-музея Марка Шагала.
Сяржук Доўгушаў.
Цяжка было знайсці больш лагічнае месца для мерапрыемства, якое з’яднала культуры народаў, што спрадвеку жылі ў некалі невялікім правінцыйным Віцебску.
– У пачатку XIX стагоддзя яўрэі складалі амаль 60% ад усяго насельніцтва горада, – распавяла дырэктар Музея Марка Шагала ў Віцебску Ірына Воранава. – Так было амаль па ўсёй Беларусі, бо праз нас праходзіла мяжа аседласці. Беларусы, рускія, палякі, літоўцы, яўрэі – усе яны жылі ў супольнасці і пераймалі звычкі адзін аднаго. Наш музей зацікаўлены ў тым, каб папулярызаваць яўрэйскую культуру ў супольнасці з беларускай, паказваць, наколькі яны блізкія. Гэтыя народы заўжды жылі побач, так павінна быць і надалей.
“На прэўкрасным месцы карчомка стаяла, да нова; Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, карчомка стаяла”, – разносіліся над вуліцай Пакроўскай песні, у якіх дзіўным чынам перапляліся беларускія словы з традыцыйнымі яўрэйскімі прыпевамі. Акампаніраваў спевакам музычны калектыў “Baraznburger kapeley”. Яго ўдзельнікі жывуць у розных гарадах Беларусі, але збіраюцца разам, каб іграць народныя песні. Тое, што музыкі прыехалі і ў Віцебск – прыемная і значная падзея. А Сяржук Доўгушаў лічыць: гэты прыезд і цёплая сустрэча гараджан і музейшчыкаў – першая нагода, каб задумацца пра больш маштабны праект.– Спадзяюся, калі-небудзь на гэтым месцы адбудзецца фестываль клезмерскай музыкі, дзе будуць не толькі ўдзельнікі з Беларусі, але і з суседніх краін, – выказваў свае думкі Доўгушаў. – Хто ведае, можа нехта прыедзе і з Амерыкі. Там шмат нашых. І іх трэба запрашаць, каб яны для нас выступалі і гралі.
Пашырылася запланаваная праграма і віцебскім экспромтам. На сцэну выйшаў артыст Віцебскага самадзейнага яўрэйскага тэатра Міхаіл Саломенскі і папрасіў дазволу выканаць уласную песню. Вядома, ён атрымаў не толькі дазвол, але і музычную, і нават танцавальную падтрымку ад гасцей.
Спевы змяніліся танцамі. Танцмайстар Ната Голава, што прыехала з Барысава, навучала віцеблян традыцыйным “па”. Пад жывую музыку атрымлівалася выдатна. І само сабой узнікала пытанне: няўжо ў Віцебку, горадзе з надзвычай багатай яўрэйская спадчынай, праект не будзе мець працягу?
“Будзе!”, – упэўнены супрацоўнікі музея. Ужо зараз тут сур’ёзна думаюць пра тое, каб зрабіць Zingeray рэгулярным. А штогадовае свята “У гасцях у Марка і Бэлы”, якое праводзіцца 7 ліпеня ў дзень нараджэння мастака, сёлета плануецца з удзелам яўрэйскага танцавальнага калектыву “Витебские девчата”. А значыць, танцы ў двары Шагалаўскага дома працягнуцца ўжо зусім скора.
Вікторыя ДАШКЕВІЧ
Фота аўтара

Добро пожаловать в Рождество, или Экскурсия по рождественской ярмарке в Германии
Не у всех читателей портала есть возможность отправиться на Новый год и Рождество в Западную Европу. Мы предлагаем совершить виртуальное путешествие по предрождественскому базару в небольшом старинном немецком городке Шпайер, который находится на берегу реки Рейн, в 60 км от границы с Францией.

Дорисуй продолжение: вышла вторая часть детского комикса «Не для чужых вачэй»
Вышло продолжение приключенческого комикса, выпущенного в поддержку благотворительного проекта «Я вижу!». С 4 декабря вторую часть истории про школьников, инопланетян и необычные очки можно получить в подарок в книжных магазинах Минска и Витебска.

От сакэ до пива: что наливают в новогодний бокал в разных странах мира?
Самым популярным праздничным напитком шампанское стало уже в конце ХІХ века и вряд ли какой-то другой потеснит его с этой вершины в ближайшем будущем. Однако не стоит себя ограничивать только шипучим вином из французской Шампани. На свете есть много других замечательных игристых вин, обладающих прекрасных вкусом.
Последние новости
Добро пожаловать в Рождество, или Экскурсия по рождественской ярмарке в Германии
Расширение контактов бизнеса и новые совместные проекты в сфере образования и спорта
Дорисуй продолжение: вышла вторая часть детского комикса «Не для чужых вачэй»
От сакэ до пива: что наливают в новогодний бокал в разных странах мира?
Издательский Дом «Проф-Пресс» – «Лидер года»
В Минске спустя 20 лет покажут знаменитый фильм, произведший фурор среди зрителей
Найден самый древний наскальный рисунок. Ему 44 тысячи лет
Интернет в каждый закуток: всю Беларусь хотят покрыть 4G-сетью
Пенсионер из Речицкого района подарил новогоднюю ель жителям Шведкой горки в Гомеле
Пограничники обещают сократить очереди на границе перед новогодними праздниками
Эксперты: чтобы выжить – умей учиться
В США программа спасла человеку жизнь
«Белнефтехим» рассчитывает на компенсацию за загрязненную нефть до конца года
Итальянский «эспрессо» – не просто кофе
Александр Лукашенко о Татарстане: «Мы выбрали путь не конкуренции, а партнерства»
С 16 по 22 декабря: путешествуем по новогодним представлениям и разбиваем стереотипы
Топ-5: как распознать недобросовестного нанимателя?
Большинство желаний – нематериальные: что просят современные дети у Деда Мороза
Прозрачный бетон и тренажер для хирурга: какие стартапы претендуют на господдержку
Новогодние елки: традиционные и необычные
Если бы молодость знала Какие перспективы у пенсионной системы?
Впервые телят одели еще в 1930-е. А кто сейчас шьет «костюмчики» парнокопытным?
Из Минска в Москву можно будет добраться за 6 часов
Базовая величина в Беларуси скоро «подрастет»?
«Если продолжать в том же духе, мы обречены»: кто будет бороться с изменением климата
Роботы-такси уже бороздят дороги Калифорнии
Летим в Норвегию: Минтранс предложил новый авиарейс для Беларуси
А сделай тазик оливье: как правильно хранить новогодние салаты
Спорные реформы для французских пенсионеров. Что об этом думают профсоюзы?
«Индустрия 4.0» врывается в образование