Навошта ў Скірмантаве пякуць ката і як з дапамогай гульняў знайсці каханне?
Наш карэспандэнт пабывала на традыцыйным абрадавым ігрышчы «Ката пячы», якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.

Вушкі з сала, вочкі – з чарніц, галава, лапы, тулава – з цеста, а хвост – са свойскай каўбасы. Адна за адной злучаюцца паміж сабой дэталі будучай фігуркі ката, і вось ужо гаспадары свята паказваюць гасцям упрыгожаны сімвалічны выраб і пачынаюцца жартоўныя гульні, песні, танцы.
Пякуць ката ў аграгарадку Скірмантава Дзяржынскага раёна Міншчыны напярэдадні каляднага (Піліпаўскага) паста ўжо на працягу 28 гадоў. Мясцовыя традыцыі захоўваюць хор народнай песні «Весялуха» і народны сямейны ансамбль «Сваякі» Скірмантаўскага Дома культуры. На свята заўсёды запрашаецца моладзь. Раней было прынята знаёміць хлопцаў і дзяўчат, каб пасля паста ладзіць вяселлі. Цяпер жа ініцыятары гулянкі клапоцяцца пра тое, каб маладыя людзі ведалі традыцыі і прытрымліваліся іх надалей, пераняўшы жыццёвы досвед у старэйшага пакалення.
Як ужо згадвалася вышэй, галоўная падзея ігрышча – выраб з цеста фігуры ката. Чаму абрана менавіта гэтая жывёла?
– На гулянку заўсёды збіраюцца і жанатыя, і нежанатыя людзі, – тлумачыць загадчыца Скірмантаўскага Дома культуры Наталля Радзько. – Сутнасць традыцыі ў тым, каб кожны знайшоў сабе пару і стварыў сям’ю, каб жонка з мужам жылі ў шчаслівым шлюбе і нараджалі дзяцей, працягваючы свой род. Кот – своеасаблівы міфалагічны татэм, ён ахоўнік шлюбу і сямейнага дабрабыту.
Да святкавання ў Скірмантаве традыцыйна далучаюцца жыхары суседніх вёсак і сталічныя студэнты. Раней гэтае свята ладзілі ў многіх вёсках. Ёсць звесткі, што такі звычай існаваў у Вілейскім, Лагойскім, Бярэзінскім раёнах, аднак абрад прынцыпова адрозніваўся.
Наталля Пятроўна ведае асаблівасці гулянкі ад сваёй свекрыві Зосі Радзько, бацькі якой таксама «пяклі ката». Уся радня Зосі была музычна адоранай – з яе прадстаўнікоў і склаўся творчы калектыў «Сваякі». Яго музыкі, спевакі і танцоры – нявесткі, пляменнікі і ўнукі Зосі. Пры жыцці свекрыві свята ладзілася ў яе хаце, цяпер, захоўваючы памяць пра цудоўнага чалавека, гульнёй кіруе Наталля Радзько.
***
Удзельнікі мерапрыемства, якія сабраліся ў Доме культуры, апрануты ў прыгожыя нацыянальныя строі. Да вечарыны яны пачалі рыхтавацца яшчэ ўранку: гатавалі ў складчыну смачныя стравы – дранікі, сальцісон, крывянку. Выпякалі і дэталі галоўнага атрыбута ігрышча.
І вось гаспадары запрашаюць на свята. У адным з пакояў чуваць гармонік, барабан і вясёлыя песні. Госці знаёмяцца паміж сабой, расказваюць анекдоты, частуюцца закускамі і раз-пораз пытаюцца ў гаспадыні, ці спёкся кот. Арыгінальныя жарты скірмантаўцаў надаюць вечарыне адмысловы каларыт. Пакуль сімвалічны пірог «гатуецца» ў імправізаванай печы, прысутныя пускаюцца ў скокі. Кракавяк, полька, «Нарэчанька», «Ночка» – танцуюць, прыпяваючы і ўсміхаючыся. Усе разам бяруць удзел і ў традыцыйных гульнях. Свята грыміць, адным словам.
Праз нейкі час гаспадары вымаюць нарыхтоўкі пірага з печы і прымацоўваюць часткі цела на шпажкі. На ката гэтая «асобіна» пакуль што мала падобная.
Мастацкі кіраўнік Дома культуры Сяргей Янкоўскі праводзіць майстар-клас: вырабляе з морквы рот, са скрылікаў сала – вушы, «малюе» чарніцамі вочы, палачкамі прышпільвае вусы і хвосцік – з каўбаскі.
А потым гаспадары выносяць гатовы пірог, прыгаворваючы: «Ад печы да кута нясем лысага ката!», і падвешваюць «жывёліну» да столі. І тут пачынаецца сапраўднае спаборніцтва – хто якую частку адкусіць. Пераможа той, каму пашчасцiць паспрабаваць хвост.
Сяргей Янкоўскі на правах гаспадара першым спрабуе «пад’ехаць» да ката. Бярэ ў рукі вілкі – нібыта скача на кані – і накіроўваецца да пірага са словамі: «Ад парога да кута еду па лысага ката». Астатнія ўдзельнікі свята яму перашкаджаюць. Сяргей падскоквае, але ж адкусіць ад пірага ў яго не атрымліваецца. У гэтым выпадку, паводле правіл, трэба выканаць жартоўнае заданне. Напрыклад, прайсціся буслом або пеўнем ля курыцы. Сяргей ідзе, а прысутныя заходзяцца рогатам.
Потым свой шанц выкарыстоўваюць і іншыя гульцы, аднак і ім удача не ўсміхаецца. Я таксама адважваюся паспрабаваць: падскокваю, здаецца, да самай столі, і толькі дакранаюся да каціных вусоў, якімі ён нібыта абараняецца ад замаху.
Тыя, хто прайграў, таксама атрымліваюць вясёлыя заданні: «напаіць жураўля» праз рукаў кажуха, «сарваць вішаньку» (жанчына, стоячы на лаве, трымае ў роце цукерку, а мужчына павінен падскочыць і адабраць яе), «пакарміць галубоў» (пара павінна перадаць праз вусны шпажку адно аднаму), станцаваць, выканаць прыпеўкі ці прыкінуцца нявестай (жанчына ў гадах павінна стаць на лаву і пракрычаць 3 разы: «Мама, рыхтуй падушкі, замуж хачу!»).
Нарэшце аднаму з самых высокіх хлопцаў удаецца схапіць ката за смачны хвост. Ён і становіцца пераможцам. Пірог пад спевы і гумарыстычныя прымаўкі дзеляць паміж усімі прысутнымі, і гулянка працягваецца.
Усе смяюцца і весяляцца ад душы. Лічыцца, што падчас такога свята маладыя людзі сустракаюць сваё каханне.
Вераніка САЛАВЕЙ
Фота аўтара

Слышат ли растения и могут ли издавать звуки?
Израильские ученые провели эксперименты и на вопрос ответили утвердительно.

В Беларуси составили топ самых рейтинговых российских сериалов
Специалист по просмотру сериалов отсмотрел 276 серий в течение 150 часов и составил экспертный рейтинг с уникальной системой оценок и авторскими аннотациями.

Американская гильдия сценаристов выбрала лучших
В США назвали лауреатов 71-й престижной кинопремии Гильдии сценаристов Америки.
Последние новости
Премьер-министр назвал среднюю зарплату белорусов в январе
Британские супермаркеты уже начинают запасаться. Brexit наступает
Климатические аномалии: на реках Беларуси начался зимний паводок
Более 100 новых рабочих мест создано в частной компании на Витебщине
Грипп в Польше атакует: за неделю еще 25 смертей
Страны Балтии «заманивают» белорусов привлекательной работой
Новая схема аферистов – «развод» часами
В Париже умер креативный директор Chanel в возрасте 85 лет
Опубликован рейтинг белорусских городов и районов по условиям ведения бизнеса
В Беларуси разработают приложение для обучения детей с синдромом аутизма
Американские штаты подали в суд на администрацию Трампа
Американцы хотят продать штат Канаде
Гонконг объявляет войну электронным сигаретам: нарушителям закона грозит тюрьма
Эпидемия кори терроризирует Филиппины: виноваты «антипрививочники»?
Кто кого? Возможно, болезнь Альцгеймера вот-вот потерпит поражение
В защиту млекопитающих: 19 февраля весь мир отмечает день кита
Facebook заносит потенциально опасных пользователей в черный список и следит за ними
Как работает распределение выпускников
Зарплату – в срок. Профсоюзы контролируют своевременность расчетов с работниками
Концерт, посвященный празднику мужества, отваги и патриотизма, прошел в РДКП
И американцы, и бразильцы: зарубежные гости отдыхают и постигают белорусские традиции
Слышат ли растения и могут ли издавать звуки?
В Минске снова обновят школьное меню
Техосмотр без государства: какие горизонты открылись для ИП
Первые жертвы Brexit: британская авиакомпания Flybmi обанкротилась
В Беларуси составили топ самых рейтинговых российских сериалов
Американская гильдия сценаристов выбрала лучших
Существенная помощь аграриям. Иностранные фермеры посетили «Бобруйскагромаш»
Уйти от формализма, сделав акцент на личной ответственности
В Германии хотят запретить смартфоны в школах. Причина – порнография
