Федерация профсоюзов Беларуси: «Мы — вместе!»
$ 2.173
2.478
100 ₽ 3.178
:

Энцыклапедыя «Брэст.1000» прэзентавана ў горадзе над Бугам

Энцыклапедыя «Брэст.1000» прэзентавана ў горадзе над Бугам

Стиль жизни9 октября 2019 в 10:21

Гэта першае ў Беларусі выданне, прысвечанае аднаму з абласных цэнтраў краіны.

undefined

Ідэю выдання энцыклапедыі падказала Міністэрства інфармацыі Беларусі, якое аплаціла 60% кошту праекта. Над им таксама працаваў Брэсцкі гарвыканкам, паведамляе партал міністэрства. На думку аўтараў праекта, у будучым такія ж кнігі можна будзе прысвяціць і іншым беларускім гарадам.

Тыраж унікальнага выдання 2 тысячы асобнікаў: яны разышліся вельмі хутка, у продажы энцыклапедыі ўжо няма.

“Мне  здаецца, добра атрымалася, – лічыць старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. – Бачым вялікую зацікаўленасць у гэтай энцыклапедыі, таму працуем над варыянтам дадатковага накладу каля 2 тысяч экзэмпляраў. Магчыма, у хуткім часе на сайце гарвыканкама будзе размешчана электронная версія энцыклапедыі”.

У кнізе змешчаны 14 тэматычных раздзелаў, якія ўключаюць каля тысячы артыкулаў пра гісторыю Брэста, яго адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні, дзейнасць органаў кіравання, пра архітэктуру, помніки і памятныя месцы, стан эканомікі, сацыяльную сферу, спартыўныя дасягненни, грамадскія арганізацыи, рэлігійныя аб’яднанни. Можна знайсці інфармацыю аб гістарычных асобах і знакамітых грамадзянах. Над стварэннем энцыклапедыі аб адным з самых старажытных гарадоў Беларусі працавалі навукоўцы-гісторыкі, супрацоўнікі музеяў, бібліятэк і іншых устаноў. Каардынатарам праекта выступіў доктар гістарычных навук прафесар Аляксандр Вабішчэвіч.

“Гэта своеасаблівая даніна памяці і павагі многім пакаленням берасцейцаў, якія на працягу дзесяці стагоддзяў будавалі і адраджалі горад. Выданне можа быць дапаможнікам для настаўнікаў, студэнтаў і школьнікаў, краязнаўцаў. Упэўнены, кожны чытач знойдзе для сябе нешта цікавае”, – сказаў навуковец.

Ён таксама дадаў, што з моманту стварэння канцэпцыі да выхаду энцыклапедыі ў свет прайшло 9 месяцаў. Кніга напісана на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай. Энцыклапедыя “Брэст.1000” багата праілюстравана, там шмат фатаграфій. Кніга напісана даступнай мовай і дае поўнае ўяўленне пра жыццё старажытнага горада.

Последние новости