Федерация профсоюзов Беларуси: «Мы — вместе!»
$ 2.173
2.478
100 ₽ 3.178
:

«Кветкі. Сонца. Радзіма. Вясна» – на выставе мастака абсалютнага пазітывізму

«Кветкі. Сонца. Радзіма. Вясна» – на выставе мастака абсалютнага пазітывізму

Культура и досуг10 апреля 2019 в 17:32

Марына Ісаёнак падзялілася творчымі планамі і дала парады маладым творцам.

undefined

У Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў 9 красавіка адкрылася выстава Марыі Ісаёнак «Кветкі. Сонца. Радзіма. Вясна». У экспазіцыі прадстаўлены творы аўтара ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Асноўны матыў большасці з іх – дом, які застаўся на палотнах светлымі ўспамінамі.

З адкрыццём мерапрыемства мастачку павіншавала начальнік арганізацыйна-адміністратыўнага аддзела Палаца культуры прафсаюзаў Таццяна Салфетнікава. Яна адзначыла: «Праводзіць такія выдатныя выставы ў нашай цудоўнай зале – гэта ўжо добрая традыцыя. Сёння свае працы нам прадстаўляе выдатная мастачка Марыя Іванаўна Ісаёнак».

Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца падчас адкрыцця імпрэзы прызнаўся: «Сёння я прыйшоў парадавацца, бо там, дзе мастацтва Марыі Iсаёнак, мне заўсёды хораша, таму што гэта мастак абсалютнага пазітывізму, прыгожага настрою, тонкай лірыкі, і назва выставы абсалютна дакладная».

На пытанне аб тым, што натхніла яе на серыю гэтых карцін, мастачка адказала 1prof.by: «Справа ў тым, што ў гэтым годзе мне будзе 70 гадоў. Мае працы зроблены ў розныя перыяды, таму я адабрала іх так, каб неяк пранесці гледачоў ад ранняй маёй творчасці да гэтага часу».

Марыя Ісаёнак удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1975 года. Яна з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў ужо 36 гадоў, а вядомасць ёй прынеслі працы ў жанрах лірычнага пейзажа і партрэта. Адносна творчых планаў мастачка заўважыла: «У далейшым пакуль я не планую пісаць, але збіраюся рабіць выставы. Мяне запрасілі ў Гарадок (Віцебская вобласць). У кастрычніку там адбудзецца мой юбілейны вернісаж. Таму пакуль я адпачываю».

Маладым мастакам, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях, Марыя Ісаёнак пажадала наступнае: «Жывіце весела і не задумвайцеся аб тым, каб атрымаць нейкія званні, узнагароды, – проста жывіце. Справа ў тым, што калі вы будзеце весела жыць, тады і мастацтва ў вас будзе добрае – такое, якое натхняе і радуе людзей».

Наведаць выставу можна да 30 красавіка ў працоўныя дні з 12 да 18 гадзін.

Крысціна СМАЛЬЯНАВА

Фота аўтара

Последние новости