Федерация профсоюзов Беларуси: «Мы — вместе!»
$ 2.173
2.478
100 ₽ 3.178
:

Беларускія старшакласнікі прэзентуюць свае ідэі на маштабнай канферэнцыі ў Мінску

Беларускія старшакласнікі прэзентуюць свае ідэі на маштабнай канферэнцыі ў Мінску

В стране15 мая 2019 в 17:00

На першай у Беларусі беларускамоўнай інтэлектуальнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk 10 фіналістаў сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH 18 мая будуць імкнуцца зрабіць свет лепшым.

undefined

Асаблівасцю канферэнцыі стане той факт, што ўпершыню ў гісторыі TED-руху ў нашай краіне ўсе спікеры будуць выступаць выключна на беларускай мове. Рэгістрацыя ўжо завершана, але паглядзець прамую трансляцыю можна будзе па спасылцы. https://www.voka.tv/channels/velcom_youth

Спікерамі TEDxYouth@Minsk стануць 10 беларускіх старшакласнікаў. Па ўмовах, навучэнцам 10-х і 11-х класаў было прапанавана рэалізаваць свае ідэі ў сферы тэхналогій, культуры і інклюзіі, зняць пра гэта відэаролік і размясціць яго ў сацыяльных сетках. Журы было прадстаўлена амаль 100 праектаў ад старшакласнікаў з усёй Беларусі.

Фіналістамі і ўдзельнікамі канферэнцыі сталі Iлля Баркоўскі, Анастасія Шор, Максім Хамета, Крысціна Байко, Сяргей Берлін, Цімафей Стамброўскі, Паліна Мураева, Мікіта Абрамчук, Юлія Стэфняк, Артур Царыковіч – навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў Мінска, Гомеля, Жодзіна, Брэста, Слуцка і Вілейкі.

Для большасці з іх удзел у канферэнцыі – першы вопыт публічных выступленняў перад такой вялікай аўдыторыяй. Упершыню даступнымі шырокай аўдыторыі стануць і іх ідэі:  ад відовішчных да сур'ёзных – праекта па распрацоўцы турыстычнага брэнда роднага горада і інтэрнэт-платформы ўліку дасягненняў школьнікаў.  

Такім чынам, на сцэне Prime Hall 18 мая галоўнымі героямі будуць удзельнікі і іх ідэі.

Последние новости