Наверх

Інтэлектуальны патэнцыял краіны – прадмет яе законнага гонару

27 января 2019

Паважаныя навукоўцы, даследчыкі, выкладчыкі!

Віншую вас з прафесійным святам – Днём беларускай навукі.

У сучасным грамадстве, якое дынамічна развіваецца, практычна няма ніводнай сферы дзейнасці, дзе б не былі запатрабаванымі ваша праца і дасягненні, дзякуючы якім наша краіна мае магчымасць выйсці на прынцыпова новы ўзровень рашэння маштабных задач, якія стаяць перад грамадствам.

Ваша плённая праца і высокая кваліфікацыя атрымалі шырокае прызнанне ва ўсім свеце. На міжнародным узроўні прызнана, што Беларусь валодае велізарным інтэлектуальным патэнцыялам. Гэта з’яўляецца прадметам законнага гонару рэспублікі і закладам паспяховага развіцця беларускай навукі ў будучыні.

Жадаю вам добрага здароўя, дабрабыту, новых яркіх навуковых адкрыццяў і дасягненняў на карысць галіны і ўсёй краіны.

Старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр БОЙКА

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
22 ноября 2024 21 ноября 2024 20 ноября 2024
Все новости