Наверх

Працяг будзе. Вызначаны спаборнікі на атрыманне прафсаюзнай прэміі 2019 года

16 января 2019

Да ўдзелу ў конкурсе на саісканне прэмій дапушчаны:

I. За творы прозы, паэзіі і драматургіі (адна прэмія):

1. Ларыса Антонава – за зборнікі вершаў з серыі “Уроки жизни”: “Ступенька ввысь”, “Обновление”, “Пробьется сквозь тучи” (Барановичи: издатель Е.Г. Хохол, І полугодие 2018 г.).

2. Вольга Брылон, Сяргей Махаў, Марына Мулявіна – за кнігу “Владимир Мулявин и Лидия Кармальская. Недосказанное… Исследования, воспоминания, публицистика” (Минск: “Альтиора Форте”, 2016 г.).

3. Уладзімір Гаўрыловіч – за трылогію “Палешукі” (Мазыр: КПУП “Калор”, 2017) і кнігу “Агледзіны” (Гомель, Гомельская епархія, 2017 г.).

4. Зінаіда Дудзюк – за кнігу “На парозе раю: аповесці, кінааповесці, апавяданні” (Мінск: “Чатыры чвэрці”, люты 2018 г.).

5. Валерый Максімовіч – за паэтычны зборнік “Сярод блукаючых планет: вершы і паэмы” (Мінск: Ковчег, верасень 2014 г.).

6. Елізавета Палеес – за зборнікі вершаў “Свет несказанный” (Минск: ЧТУП “МИНАР”, 2015 г.) і перакладаў “На земле вековечной” (Минск: Колорград, 2017 г.).

7. Валянціна Паліканіна – за кнігі паэзіі і прозы: “Под небом нераздельным” (Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2016 г.) , “Родное, кровное, святое…” (Киев: «Колофон», 2017 г.) і кнігу вершаў для дзяцей “Ни к чему быть одному” (Мінск: “Мастацкая літаратура”, май 2018 г.).

8. Валянціна Русакевіч (Гіруць-Русакевіч) – за зборнік паэзіі “На нітцы часу: выбранае” (Мінск: “Чатыры чвэрці”, люты 2018 г.).

9. Віктар Шніп – за кнігу “Трава бясконцасці: дзённікавы раман паэта” (Мінск: “Мастацкая літаратура”, сакавік 2018 г.).

II. За музычныя творы, канцэртна-выканальніцкую дзейнасць (адна прэмія):

1. Наталля Громава і Валерый Баравікоў – дуэт артыстаў-інструменталістаў Белдзяржфілармоніі – за ажыццяўленне творчага праекта “Міжнародныя музычныя вечары фартэпіянных дуэтаў “DUETTISSIMO” ў 2017 годзе.

2. Уладзімір Громаў – артыст-вакаліст, вядучы майстар сцэны ДТВУ “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь” – за выдатныя творчыя дасягненні, высокае выканальніцкае майстэрства і шматгадовы актыўны ўдзел у канцэртных праграмах прафсаюзаў (2014–2018 гг.).

3. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Ансамбль “Камерата” Белдзяржфілармоніі – за стварэнне канцэртнай праграмы “Крылы” і музычнага альбома “Between Heaven and Earth» (“Между небом и землёй”) у 2017 годзе.

4. Адам Мурзіч (галоўны кіраўнік праекта), Ігар Баканаў (музычны кіраўнік праекта), Галіна Маторная (рэжысёр-пастаноўшчык) – за стварэнне канцэртнай музычнай праграмы “Залаты россып аперэты” ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры (студзень 2018 г.).

5. Аляксей Пятроў – за высокі выканальніцкі ўзровень і падрыхтоўку канцэртных праграм у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой (2015–2018 гг.).

III. За работы ў галіне тэатральнага мастацтва і кінамастацтва (адна прэмія):

1. Галіна Адамовіч (кінарэжысёр) – за сварэнне фільма “Чужое и своё” (2017 г.).

2. Рыгор Баравік – прафесар кафедры рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – за кнігу “Рэжысура драматычнага тэатра: вучэбны дапаможнiк” (Минск: БГАИ, июнь 2018 г.).

3. Аляксандр Вавілаў (аўтар праекта), Святлана Гуткоўская (галоўны балетмайстар праекта), Агата Мацко (рэжысёр-пастаноўшчык), Аліна Стэльмакова (вядучая праекта)  – за стварэнне і паказ гісторыка-мастацкага праекта “Сем таямніц Беларусі” (2016 – 2018 гг.).

4. Антон Заянчкоўскі, Дзяніс Нямцоў і Сяргей Спруць (выканаўцы галоўных роляў), Кацярына Дзегцярова (выканаўца ролі) – за стварэнне яркіх вобразаў у фолк-рок-мюзікле “Трыстан і Ізольда” А.Сымона ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры (2017 г.).

5. Павел Іваноў (дэкан) і Сяргей Кацьер (дацэнт) УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” – за тэлевізійны праект “Час кіно (Акадэмія)” на тэлеканале “Беларусь 3” (2017–2018 гг.).

6. Сяргей Кавальчык (рэжысёр-пастаноўшчык), Ала Сарокіна (мастак-пастаноўшчык), Руслан Чарнецкі (выканаўца галоўнай ролі) – за стварэнне на высокім мастацкім узроўні спектакля “Падводнікі” ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага (2017 г.).

IV. За творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва (адна прэмія):

1. Аляксей Ляшчоў – мастак-афарміцель ДУК “Лепельскі раённы Дом культуры” – за аўтарскі праект графічных работ “Жыць, каб памятаць” (2016–2018 гг.).

2. Андрэй Мартынюк – майстар народных промыслаў аддзела рамеснай дзейнасці “Станькаўскі дом майстроў” ДУ “Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” – за стварэнне кінетычнага тэатра “Балабуха” (май 2018 г.).

3. Эдуард Мацюшонак – настаўнік выяўленчага мастацтва ДУА “Вілейская гімназія № 1 “Логас” – за стварэнне серыі жывапісных работ “Радзіма, рэканструкцыя” (лістапад 2014 г. – 2018 г.).

4. Алена Шлегель – мастак, старшы выкладчык УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” – за стварэнне квадрыптыха “Родны алфавіт” да 500-годдзя выдання Бібліі Ф.Скарыны (2017 г.).

5. Алена Шунейка – майстар па ткацтву ДУК “Гродзенскі АМЦНТ” – за стварэнне міні-габеленаў “Фарны касцёл XVII–XVIII ст.”, “Бернардынскі касцёл XVI–XVIII ст.”, “Каложская царква XII ст.”, “Панарама г.Гродна паводле гравюры Т. Макоўскага XVII ст.” (2016 г.) , габелена “Гродзенская ратуша, 1784” (2017–2018 гг.).

V. За лепшы твор аб прафсаюзах (адна прэмія):

1. Тадэвуш Крупнік і Уладзімір Швед – за літаратурны твор “История развития медицины и профсоюзного движения работников здравоохранения Могилевщины” (Могилев: УПКП “Могилевская областная укрупненная типография им.С.Соболя”, 2017 г.).

2. Аксана Аўраменка і Алена Батура – выкладчыкі музычна-тэарэтычных дысцыплін, Алена Серакова – дырэктар УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж” – за творчы праект “Музыки высокое призвание…” (2016 г.).

VI. За актыўную работу па развіцці народнага мастацтва і аматарскай творчасці працоўных (адна прэмія):

1. Раіса Ветрава – загадчык Палаца культуры ААТ “Гомсельмаш”.

2. Людміла Казачкова– загадчык Дома культуры “Будаўнік” ААТ «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі», г.Салігорск.

3. Юрый Кастэнка – старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Бярозаўскі сыраробны камбінат”.

4. Пётр Шэршань – генеральны дырэктар ВРУП “Віцебскаблгаз”.

VII. За выдатныя дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці (адна прэмія):

1. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль беларускай песні “Церніца” КСЦ УП “Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі”.

2. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца “Дружба” Культурна-спартыўнага комплексу РУП “Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі”.

3. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Дударыкі” ДУА “Гімназія № 14 г.Мінска”.

4. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны фальклорны калектыў “Сунічкі” ДУА “Лепельская дзіцячая школа мастацтваў”.

5. Народны тэатр “Рэха” Установы “Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў”.

6. Творчая майстэрня эстраднага мастацтва “Хвілінка” ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў”.

VIII. У галіне журналістыкі (адна прэмія):

1. Марына Аляксейчыкава (вядучы рэдактар аддзела рэкламы) – за публікацыі на прафсаюзную тэматыку, аб мерапрыемствах форумаў ФПБ, конкурсах прафесійнага майстэрства маладых спецыялістаў, апублікаваныя ў абласной газеце “Магілёўскія ведамасці” і сайце агенцтва (2017–2018 гг.).

2. Ксенія Асмалоўская (кіраўнік праекта, аўтар і вядучая), Святлана Пагарэльская (рэжысёр), Крысціна Шынкарова (рэдактар і вядучая рубрыкі), Аляксандр Рындзін (телеаператар) – за стварэнне цыкла тэлевізійных праграм “Народное утро” на тэлеканале “Беларусь 1” (2016–2018 гг.).

3. Ала Вярэніч (аўтар ідэі, рэдактар і аўтар перадач), Марына Драгіна (вядучая), Сяргей Кацьер (прадзюсар, рэжысёр, аўтар перадач) і Алена Марціноўская (рэжысёр) – за падрыхтоўку і выпуск тэлевізійнай перадачы “Майстры і куміры” на тэлеканале “Беларусь 3” Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у 2016–2018 гг.

4. Ілона Травіна (аўтар і вядучая), Дзмітрый Травін (відэааператар), Марына Грышчанка (відэаінжынер) – за падрыхтоўку і выпуск цыкла тэлевізійных праграм “Открытый разговор” на тэлеканале ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” ў 2016–2018 гг.

5. Настасся Турок (галоўны рэдактар), Людміла Цімашкова (намеснік галоўнага рэдактара), Анжэла Шурдукова і Марына Сямашка (загадчыкі аддзелаў) – за серыі публікацый аб дзейнасці прафсаюзных арганізацый, іх лідарах, людзях працы, сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным жыцці рэгіёна, апублікаваныя ў раённай газеце “Аршанская газета” ( 2016–2018 гг.).

6. Уладзімір Факееў (карэспандэнт) – за цыкл публікацый пра людзей працы і прафсаюзы, апублікаваны ў гарадской газеце “Наваполацк сёння” (2014–2018 гг.).

Камісія звяртаецца з просьбай да творчых саюзаў, культурна-асветнiцкiх устаноў, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, калектываў прадпрыемстваў і навучальных устаноў, грамадзян рэспублікі правесці абмеркаванне кандыдатур на саісканне прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2019 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці.

Вашы прапановы, водгукі, заўвагі просім накіраваць да 1 сакавіка 2019 г. на адрас: Савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Камісія па прэміях ФПБ (пакой 1211а), пр-т Пераможцаў, 21, 220126, г.Мінск, тэл. (8-017) 203-95-83.

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
22 ноября 2024 21 ноября 2024 20 ноября 2024
Все новости