Наверх

Самаробныя пачастункі, танцы і жывы куточак: у Мінску прайшло свята роднай ежы

27 мая 2019

Упершыню свята роднай ежы “Усё сваё” Мінск сустрэў у мінулым годзе. Тады, каб пачаставаць сталічных жыхароў самаробнымі прысмакамі, у сталіцу з усіх куткоў краіны прыехалі каля 10 фермераў. Мерапрыемства мінчукам вельмі спадабалася, таму новага сезону ўсе чакалі з нецярпеннем.

– Сёлета на панадворак Нацыянальнага гістарычнага музея мы з сябрамі прышлі яшчэ да адкрыцця. Паспелі паспрабаваць казіны сыр і самаробную халву. Зараз чакаем кухараў, якія рыхтуюць найсмачнейшае варэнне з цыбулі і перца чылі. На наш погляд, свята роднай ежы стала добрай традыцыяй. Дзякуючы мерапрыемству мы пазнаёміліся ​​са шматлікімі фермерамі нашай краіны і цяпер заўсёды купляем здаровую ежу, – адзначылі наведвальнікі свята Васіль і Алена.

Акрамя самаробнага сыру і арыгінальнага варэння, на свяце можно было пакаштаваць і купіць хлеб, мёд, пернікі, цукеркі, пірагі, травяны чай і шмат іншага.

Таксама добрай традыцыяй  “Усё сваё” сталі танцы, спевы і жывы куток, дзе ў гэтым годзе дзеці знаеміліся з казлянём, куранятамі і гусянятамі.

Як прайшло самае “смачнае” беларускае свята, можна паглядзець таксама ў фотастужцы 1prof.by.

Вікторыя ЯКІМАВА

Фота аўтара

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
28 марта 2024 27 марта 2024 26 марта 2024
Все новости