Общество и профсоюзы

У гасцях у «Праф-медыя ТБ» пабываў беларускі валадар зімовай сцюжы і маразоў – Зюзя

Нацыянальны прататып Дзеда Мароза жыве ў лесе, ходзіць басанож у расшытым нацыянальнымі ўзорамі каптане і заклікае маразы. Герой знайшоў час, каб распавесці пра сябе і навагодніх неспадзеўках, якія ён падрыхтаваў для добрых людзей.

Чым сёння займаецца Зюзя і якія павер'і, звязаныя з ім, існуюць у народзе?

– Звычайна я папярэджваю вяскоўцаў пра халодную зіму, – распавёў Зюзя. – Стукаю па кутах дамоў сваёй чароўнай булавой, заклікаючы маразы. Невыпадкова жыхары прыватных дамоў у марозныя зімовыя вечары чуюць характэрны трэск. Ёсць даўняя традыцыя клікаць мяне ў вечар перад Калядамі – на Куццю. Людзі мяне прывячаюць, смачна кормяць, мараць заручыцца тым, каб я не лютаваў і моцна не марозіў.

Усіх прафактывістаў і чытачоў газеты «Беларускі Час» Зюзя павіншаваў з надыходзячым Новым годам:

– З Новым годам! Дабрабыту, міру, шчасця ў кожную хату і кожную сям’ю. Здароўя ўсім беларусам. Жадаю, каб наступны год быў для вас лепшым за мінулы! Каб у 2018 годзе ў вас усё ладзілася, усё было добра. Прыемнага настрою!

З Новым годам! З Новым шчасцем!

Вераніка САЛАВЕЙ

Фото Виталия ГИЛЯ