Федерация профсоюзов Беларуси: «Мы — вместе!»

Бачэйкаўскі сядзібна-паркавы ансамбль: ці магчыма вярнуць былую веліч?

Бачэйкаўскі сядзібна-паркавы ансамбль: ці магчыма вярнуць былую веліч?

Общество11 сентября 2018 в 17:28

Надпіс “Бачэйкаўскі сядзібна-паркавы ансамбль. Помнік архітэктуры ХVІІІ стагоддзя” можна ўбачыць, калі праязджаеш па трасе Мінск–Віцебск праз аграгарадок Бачэйкава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Як не звярнуць з дарогі!

undefined

Але, прызнацца, сядзібы тут не знайшла. Толькі вялікія дубы і таполі – сведкі тагачасных падзей – шапацяць пра былую веліч гэтых мясцін.

На скрыжаванні часоў

Упершыню Бачэйкава згадваецца ў 1460 годзе як уласнасць князя Ямантовіча. Потым мястэчка пераходзіла да яго нашчадкаў, іншых памешчыкаў, пакуль у ХVІ стагоддзі галоўным уладальнікам не стаў князь Андрэй Цеханавецкі. Яго нашчадкі валодалі Бачэйкавам да 1917 года.

Лёс сядзібы быў трагічным, бо вёска і яе жыхары заўсёды цярпелі ад баявых дзеянняў. Так, у гады Лівонскай вайны праз гэтыя мясціны рухаліся арміі Стэфана Баторыя і Івана Грознага. Пасля заканчэння баявых дзеянняў у маёнтку не засталося ніводнай пабудовы – усё спалілі стральцы. У час Руска-польскай вайны 1654–1657 гадоў Бачэйкава разбуралася некалькі разоў, але з канца XVII да пачатку XIX стагоддзя зноў адбудавалася і нават афіцыйна стала называцца горадам.

Уладальнікі Бачэйкава Андрэй Цеханавецкі, а потым яго сын Станіслаў не жылі тут, а здавалі сядзібу ў арэнду. З 1635 года арандатарам быў грэк Эмануіл Кантакузен. Ён цалкам перабудаваў маёнтак. У доме былі каміны ў італьянскім стылi, кухня, пякарня. Побач – стайня на 50 коней, дзве лазні. А яго аранжарэя лічылася лепшай у Надзвінні.

У 1708 годзе сядзіба згарэла, але зноў была адноўлена – ужо як панская рэзідэнцыя, з паркам і садам. У сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя Бачэйкава належала Восіпу Цеханавецкаму, генерал-ад’ютанту, сакратару польскага пасольства ў Пецярбургу. Ён адбудаваў палац па праекце італьянскага архітэктара. Сюды наведваўся на паляванне сам польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У той жа час вакол палаца быў закладзены вялікі парк на ўзор французскага. У самім горадзе працавалі фабрыка суконных вырабаў, чарапічны, ганчарны і піваварны заводы, шматлікія майстэрні.

Пачатак ХІХ стагоддзя быў адзначаны спусташальнымі эпідэміямі: з 616 мужчын на гэтых землях засталося толькі 125. Спынілі вытворчасць майстэрні, суконная фабрыка, зніклі некаторыя вёскі.

У ліпені 1812 года Напалеон Банапарт на шляху ў Бешанковічы правёў у палацы ноч. Зноў наведаліся французы ў Бачэйкава ў кастрычніку таго ж года, калі накіроўваліся з Полацка ў Чашнікі. За 4 дні яны разрабавалі маёнтак. І зноў прыйшлося яго ўзнаўляць.

З 1847 года ўладальнікам Бачэйкава стаў Павел Цеханавецкі, які дагэтуль больш за 10 гадоў жыў за мяжой. Ён накіроўваў мясцовых сялян вучыцца рамяству ў Маскву, Пецярбург, Тулу. Неўзабаве слава пра бачэйкаўскіх шаўцоў, ганчароў выйшла за мяжы вобласці. У той час маёнтак Бачэйкава складаўся з 6 фальваркаў, дзе пражывала больш за 4 тысячы жыхароў.

“Малы Пецяргоф”

Што ж уяўляў сабой Бачэйкаўскі сядзібна-паркавы ансамбль, які называюць “малым Пецяргофам”? Аб гэтым расказаў мясцовы краязнаўца Анатоль Крачкоўскі.

Кампазіцыйным цэнтрам сядзібы быў аднапавярховы цагляны дом –прамавугольны, пакрыты вальмавым дахам, пабудаваны на правым беразе ракі Ула італьянскім архітэктарам. Узведзены на перападзе рэльефу мясцовасці, дом з дваровага фасаду адкрываўся высокім цокальным паверхам і купальнай ратондай з акруглай тэрасай і каскадам дзвюх бакавых лесвіц. Гэта быў класічны стэрэатып заможнай шляхецкай сядзібы ў стыле класіцызму.

Інтэр'ер палаца аформлены мастаком Ніграм у стылі ракако. Навакольная тэрыторыя засаджана паркам рэгулярнага французскага тыпу са строга сіметрычна-восевай планіроўкай – ён адзін такі ўцалеў у рэспубліцы. Перад палацам – авальны партэр, масіў з ліп і таполяў, пасаджаных па рамбічнай планіровачнай сетцы.

Частка парку за палацам аформлена газонамі, шпалерамі, баскетамі, фантанам, лабірынтам. Складаная кампазіцыя дарожак утварала манаграму ініцыялаў уладальніка маёнтка і геральдычныя фігуры фамільнага герба. Тут раслі бэз персідскі, гартэнзія мяцельчатая, кедры, паўночна-амерыканскія елкі. Быў і пладовы сад. Адзінай гідраўлічнай сістэмай у форме геаметрычных фігур аб’ядноўваліся паміж сабой 9 сажалак. Паркавыя клумбы, газоны, падстрыжаныя пад шары кусты, дэкаратыўна аформленыя піраміды і аркі надавалі строгасць і дакладнасць усім лініям, пераходзілі ў вялікую паляну, абмежаваную ракой.

Падкова – на шчасце

На жаль, час і людзі не пашкадавалі старажытную прыгажосць. Як расказалі ў Бачэйкаўскім сельвыканкаме, у гады Вялікай Айчыннай вайны палац быў пашкоджаны снарадам. А ў мірны час мясцовыя жыхары разабралі яго на цэглу. Ад былога сядзібнага ансамбля засталіся не вельмі прывабны дом паляўнічага і капліца.

Цікава, што нашчадак былых уладальнікаў Бачэйкава, польскі даследчык Анджэй Цеханавецкі, які жыў у Лондане, прыязджаў у родныя мясціны. Нават перадаваў сродкі на мармуровую дошку, якая ўладкавана на капліцы з імёнамі прадстаўнікоў роду Цеханавецкіх, а таксама на добраўпарадкаванне парку.

Сёння тут “прапісаўся” фестываль духоўнай творчасці і культуры “Жнівеньскія Спасы”, які ладзіцца ўжо 2 гады. Парк добраўпарадкоўваецца, становіцца ўсё больш прывабным. Хто ведае, мо, гэтае пачынанне стане яшчэ адным крокам да вяртання былой велічы сядзібна-паркаваму ансамблю.

…У сельвыканкаме паказалі копію герба рода Цеханавецкіх. Ён выкананы ў блакітным, зялёным, чырвоным колерах. На паверхні – выявы птушкі і стралы, што гаворыць аб любімым занятку князёў. І падкова. Як пажаданне шчасця ад продкаў нашчадкам.

Любоў ТРАПЕЗНІКАВА

Фота аўтара

актуально
19.09
Курсы валют НБРБ
18.09
19.09
1 USD
2,139
2,136
1 EUR
2,499
2,487
100 RUB
3,129
3,133

читайте также

undefined

Космонавт: «Младшая дочка думает, что в космосе я только кувыркаюсь»

Общество18.09 / 2018

Российский космонавт-испытатель Антон Шкаплеров и астронавт НАСА Люсид Шеннон встретились со студентами биологического факультета БГУ в рамках Международного космического конгресса, который проходил в Минске.

undefined

Из наблюдателей – в профи: как опытные коллеги помогают в адаптации молодым медикам

Общество17.09 / 2018

Когда приходишь в больницу на сложную процедуру и видишь молодого врача, так и хочется позвать на помощь его «более взрослых» коллег. «Я же не подопытный образец!» – проносится в голове мысль. Однако такая реакция необоснованна.

undefined

Остеопат: «От привычки сидеть, закинув ногу на ногу, стоит отказаться прямо сейчас»

Общество17.09 / 2018

Специалист рассказывает, почему мы устаем, работая в офисе, и как помочь своему телу расслабиться после трудового дня.