Федерация профсоюзов Беларуси: «Мы — вместе!»
$ 2.173
2.478
100 ₽ 3.178
:

Пад самабытныя напевы і найгрышы ражка: чым палешукі Беларусь і замежжа здзіўляюць

Пад самабытныя напевы і найгрышы ражка: чым палешукі Беларусь і замежжа здзіўляюць

Общество и профсоюзы10 июня 2019 в 16:02

Кіраўнік заслужанага народнага калектыву “Выцінанка” са Століншчыны Пятро Астапчук упэўнены, што народная музыка дапаможа беларусам не страціць сваю аўтэнтычнасць.

undefined

І з сахаром, і з песняй

Больш за 40 гадоў Пятро Астапчук апантана збірае народную музыку, апрацоўвае яе і дорыць случахам. Нездарма ў мінулым годзе атрымаў званне, якое на Брэстчыне носяць только 3 чалавекі, – “Ганаровы паляшук”. У 2016 годзе Пятра Іванавіча прызначалі чалавекам года ў галіне культуры. Але галоўным дасягненнем ён лічыць стварэнне ў 1981 годзе калектыву народнай музыкі “Выцінанка”.

Пятро нарадзіўся на Століншчыне, у вёсцы Вялікая Арлы. Маці з бацькам працавалі на зямлі. Да цяжкай сялянкай працы з маленства быў прывучаны і сын. Поруч са сталымі мужчынамі Пятро касіў, апрацоўваў глебу, даглядаў скацінку. І дагэтуль ён памятае сябе ў тыя часы з сахаром у руках – часта даводзілася выкідаць гной з хлява.

Здаецца, пры такіх абставінах пасля школы хлопец павінен быў падацца ў трактарысты ці аграномы. А ён паступіў у музычнае вучылішча.

– Нічога дзіўнага ў тым няма, – разважае Пятро Іванавіч. – Мама добра спявала. Амаль кожны вечар пасля працы на сяле чуліся песні. А яшчэ ў раёне доўга існаваў калектыў лядзецкіх музык: група мужчын выконвала мясцовы фальклёр – ды гэтак, што слухаючы іх ты быццам адрываўся ад зямлі і дзесьці лётаў. Здавалася, што не існуе больш нічога, толькі песня.

Захацелася стварыць нешта аналагічнае. Так і з’явіўся калектыў, якому далі   яскравую назву “Выцінанка”: самадзейныя артысты на самай справе ствараюць узоры – толькі не папяровыя, а  музычныя. Праз 11 гадоў існавання калектыў атрымаў званне народнага, а ў 2004 годзе за вялікія дасягненні, актыўную гастрольную дзейнасць і папулярызацыю народнай творчасці “Выцінанцы” прысвоена званне “заслужаны”. 

– Усё гэта дзякуючы народнай творчасці, – зазначае Астапчук.

Ён упэўнены, што створанае таленавітым беларускім народам нясе дабро, заклікае памятаць, хто ты і адкуль твае карані, накіроўвае на росквіт, таму не павінна адысці ў нябыт.

Ад Століна да Парыжа

“Выцінка” хутка стала вядомай не толькі ў сябе на Століншчыне. Чароўная палеская народная песня палілася па прасторах сусвету: яе палюбілі ў краіне і за мяжой. Калектыў больш за 10 разоў пабываў на міжнародных фалькларыстычных спатканнях у Польшчы, рэгулярна запрашаюць яго таксама ў Казахстан. Шмат канцэртаў артысты далі ў Малдове і Літве. Заўжды з аншлагам праходзілі выступленні ва Францыі, у Італіі  і Швейцарыі.

– Мы даехалі нават да Алжыра, і там палюбілі паляшуцкую творчасць. – хваліцца суразмоўца. – Ёсць намер пакарыць Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Можаце сабе ўявіць, як там загучыць палескі рог ці сурма – труба, зробленая з баршчэўніка.

Чым чапляе  творчасць “Выцінкі”? Чаму нават гармонікавыя найгрышы, у якіх мінор пануе над мажорам, выклікаюць задавальненне?

Самабытнасцю, у першую чаргу. Аўтэнтычнасцю, па-другое. І смакам. Так-так, менавіта, смакам. Гэта меркаванне і слухачоў, і калег, і спецыялістаў з галіны культуры. Ды і сам Пятро Іванавіч з гэтым згаджаецца.

– Няхай нас ганяе па свеце, але мы любім сваю Радзіму, свой самабытны куток – Палессе, – гаворыць кіраўнік калектыву. – Тут для нас месца, дзе весялей жывецца, дзе мацней кахаецца, дзе кожны спеў – родны. Таму і атрымліваецца смачна, душэўна, цёпла.

Пад музычныя фрэскі цымбал

Палешукі – людзі годныя, прагныя да жыцця, якія беражліва адносяцца да спадчыны. Таму да гэтага часу жывуць тут розныя традыцыі ды абрады. Накрыклад, мала каму з сучаснікаў давялося быць удзельнікам вясельнага абрада “Заручыны”. Дзякуючы “Выцінанцы” ён ушанаваны. Як і музычны цыкл “Земляробчы”, дзе відаць, як сяляне ставіліся да зямлі: лічылі яе боствам, пакланяліся, прыносілі ахвяраванні, каб узамен атрымаць багаты ўраджай.

– Кожны куток Століншчыны – асаблівы, – заўважае Пятро Іванавіч. – Рабочы паселак Рэчыца – гэта адзін пласт культуры,  вёска Адвержычы – зусім другі. Давід-Гарадок адрозніваецца ад Століна, як пустыня ад лесу. Асаблівасці культуры, спеваў, музыкі жывуць далей праз творчасць нашага калектыву.

Касцюмы, у якіх выступаюць удзельнікі “Выцінкі”, заслугоўваюць асобнай гаворкі. Яны – таксама адлюстраванне далёкіх часоў. Іх скрупулёзна аднаўляюць па фотаздымках з архіваў, аповедах старажылаў. Ёсць касцюмы стылізаваныя, ёсць чыста народныя – як, напрыклад, у паніцы.

– Звярніце ўвагу: не пані, а менавіта паніцы. Ну, якія пані маглі быць на Палессі, дзе людзі заўсёды цяжка працалі, – зазначае Астапчук. –  Але нашым жанчынам таксама хацелася быць не горшымі за польскіх паненак ці расейскіх “сударынь”, таму і з’явіліся паніцы.

У “Выцінанцы” ролю палескай паніцы выконвае расіянка Ніна Дабрынец. Кіраўнік калектыву лічыць, што ў яе атрымалася “апрануць” на сябе гэты вобраз.

Дарэчы, члены калектыву падабраліся на рэдкасць таленавітыя і самабытныя. Па большай частцы яны – работнікі культуры, але ёсць і прадпрамальнікі, і хатнія гаспадыні.

“Выцінанка” існуе 38 гадоў. З моманту заснавання ў ёй – Алена Дубойская. Найстарэйшы ўдзельнік – Васіль Цяплецкі: яму за  70 гадоў, але вы б паслухалі, як іграе на ражку ці на трубе! Зрэшты, і цымбалы Аляксандра Барэйшы выдаюць шыкоўныя музычныя фрэскі. А барабаншчык Руслан Храпіцкі выконвае такія сола, што ўсе дзіву даюцца. Уражваюць галасы Ніны Комік, Таццяны Кулак і іншых.

Слухаеш “Выцінанку” і разумееш: мы жывём у багатай на духоўныя скарбы краіне, дзе нават самая простая народная песня здольна захапіць, усхваляваць і напоўніць энергіяй.

Галіна СТРОЦКАЯ

Фота з архіва калектыву и БЕЛТА

Последние новости