Наверх

Новая «Кнігарня пісьменніка» адкрываецца ў Мінску 24 студзеня

24 января 2020

Крама сустрэне пакупнікоў не толькі цалкам новым дызайнам гандлёвай залы, але і шырокім асартыментам.

книжный магазин

Як паведамляе сайт Міністэрства інфармацыі Беларусі, у адноўленай “Кнігарні пісьменніка” у Мінску, па вуліцы Казлова, 2, больш за 15 тыс. найменаванняў кніг, ёсць і прэзентацыйная зона, якая прыцягне ўвагу наведвальнікаў цікавымі сустрэчамі з аўтарамі і прэзентацыямі новых твораў.

Кнігі па-ранейшым запатрабаваныя ў беларускіх чытачоў, а спіс найбольш папулярных кніг у крамах “Белкніга” выглядае наступным чынам.

На 10-м месцы “Мастер и Маргарита” Міхаіла Булгакава – несмяротны, загадкавы і дасціпны раман, унікальны ў расійскай літаратуры ХХ стагоддзя.

9-е месца: «Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў». Кніга змяшчае творы мастацкай літаратуры і фальклору, якія ўваходзяць у вучэбную праграму дашкольнай адукацыі.

8-е месца: «Мова» беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча – сапраўдная беларуская антыўтопія. Першы тыраж у 1000 асобнікаў разышоўся ўсяго за два тыдні!

7-е месца: «Три товарища» Э.М. Рэмарк – самы прыгожы ў ХХ стагоддзі раман пра каханне… Самы займальны ў ХХ стагоддзі раман пра сяброўства… Самы трагічны і пранізлівы раман пра чалавечыя адносіны за ўсю гісторыю дваццатага стагоддзя.

6-е месца: кніга «Беларусь приглашает – Belarus welcomes». На  рускай і англійскай мовах апісвае гісторыю, прыроду, архітэктуру, культуру, спорт і нацыянальную кухню Беларусі. Тэкст суправаджаецца шматлікімі маляўнічымі ілюстрацыямі.

5-е месца: «Гэта Беларусь, дзетка!» Марты Чарновай, Марыі Чэраковай –жартаўлівы, але ў той жа час удумлівы і адкрыты погляд на беларусаў, іх звычаі і лад мыслення. Кніга даследуе самыя адметныя аспекты штодзённага жыцця беларусаў, дае грунтоўныя, але пры гэтым гумарыстычныя тлумачэнні з’явам, якія шакіруюць замежнікаў і падаюцца ім нелагічнымі.

4-е месца: «Букварь для дошкольников» У.І. Леонцьева – кніга-пераможца 58-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2019» у намінацыі «Падручнік новага стагоддзя». У гэтым буквары ёсць усё, што трэба, для знаёмства дзіцяці з літарамі алфавіту.

3-е месца: “Залатыя правілы народнай культуры” (А. Катовіч, Я. Крук) – у кнізе прадстаўлены фундаментальны звод рэгламентацый, прадпісанняў, забарон, абмежаванняў, які сфармаваўся ў традыцыйнай культуры ўсходнеславянскіх народаў на падставе шматвяковага практычнага вопыту.

2-е месца: «Гары Потэр і філасофскі камень» Дж. К. Роўлінг – рэліз беларускага перакладу сусветнага бэстсэлера Джоан Роўлінг адбыўся 14 снежня 2019 і ўсяго за 18 дзён кніга стала адной з самых папулярных у крамах “Белкнігі”.

1-е месца: «Бесконечность любви, бесконечность печали. Книга вторая» Н. Батраковой – абсалютны лідар продажу мінулага года. Тыраж кнігі ў 4000 экзэмпляраў разышоўся ўсяго за 11 дзён з дня рэлізу.

Падрыхтаваў Іван ВІШНЕЎСКІ

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
29 марта 2024 28 марта 2024 27 марта 2024
Все новости