Наверх

Узнагароджаны за талент: названы лаўрэаты “культурнай” прэміі ФПБ у 2019 годзе

29 марта 2019

Калі нацыянальны прафцэнтр аб’явіў аб пачатку творчага конкурсу, на прапанову прыняць удзел у ім актыўна адклікнуліся вядомыя беларускія пісьменнікі, журналісты, мастакі, грамадскія дзеячы, артысты. На разгледжанне экспертнай камісіі трапілі 63 заяўкі. Пасля конкурснага адбору ў другім этапе засталіся 43 намінанты. Затым найбольш удалыя творы вызначаліся на тэматычных секцыях і агульным пасяджэнні камісіі. Нарэшце эксперты вызначылі лепшых тайным галасаваннем, а выніковае рашэнне наконт прапанаваных кандыдатур прымаў Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Як адзначыў старшыня камісіі, вядомы тэатразнаўца, прафесар, доктар мастацтвазнаўства Рычард Смольскі, у камісіі падышлі да конурснага адбору вельмі сур’ёзна і прафесійна: адбіралі для ўзнагароды творцаў, якія прадэманстравалі таленавітыя творы, – сапраўдныя каштоўнасці  культурнай скарбонкі нашай краіны.

Так, у галіне літаратуры і мастацтва была адзначана таленавітая беларуская аўтарка Валянціна Паліканіна. Яе кнігі паэзіі і прозы “Под небом нераздельным”, “Родное, кровное, святое” і кніга вершаў для дзяцей “Ни к чему быть одному” кранулі членаў экспертнай камісіі сваёй непаўторнасцю. “Валянціна Пятроўна вельмі лірычная, — прызнаўся ў размове з карэспандэнтам 1prof.by Рычард Смольскі. – Я называю пісьменніцу беларускім Ясеніным”.

У намінацыі “Музычныя творы, канцэртна-выканальніцкая дзейнасць” прэмія прысуджана выдатнаму спеваку, вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзіміру Громаву. А ўзнагароду за работу ў галіне тэатральнага мастацтва і кінамастацтва атрымала кінарэжысёр студыі “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Галіна Адамовіч. Яе фільм “Чужое и свое”  эксперты назвалі цудоўным творам, які ўзбагаціў нашу культуру.

За творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва – а менавіта за стварэнне квадрыпцiха “Родны алфавіт”, прысвечанага 500-годдзю выдання Бібліі Францыска Скарыны,  узнагароджана Алена Шлегель. Дарэчы, аўтар – не толькі мастак, але і выкладчык Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Лепшым матэрыялам аб прафсаюзах быў абраны літаратурны твор “История развития медицины и профсоюзного движения работников здравоохранения Могилевщины”, апублікаваны ў 2017 годзе. Характэрна, што аўтарамі гэтай цікавай працы з’яўляюцца не прафесійныя пісьменнікі, а надзвычай апантаныя сваёй працай людзi: лекар-метадыст Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра Тадэвуш Крупнік і старшыня Магілёўскага  абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзімір Швед.

У намінацыі “За актыўную работу па развіцці народнага мастацтва і аматарскай  творчасці  працоўных” званне лаўрэата атрымаў генеральны дырэктар ВРУП “Віцебскаблгаз” Пятро Шэршань. А заслужаны аматарскі  калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Дударыкі” быў прызнаны лепшым за выдатныя  дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці. Выступленні ўдзельнікаў – прадстаўнікоў сталічнай гімназіі № 14 – прыемна ўразілі экспертаў сваёй самабытнасцю, як і творчы калектыў тэлеканала  “Беларусь 3” Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Ала Вярэніч, Марына Драгіна, Сяргей Кацьер, Алена Марціноўская падрыхтавалі цудоўную перадачу “Майстры і куміры”. Іх працу адразу назвалі таленавітай і адназначна годнай узнагароды.

Фото из открытых интернет-источников

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
28 марта 2024 27 марта 2024 26 марта 2024
Все новости