Наверх

Вандруюць кошкі па старонках

08 июля 2019

Параўнальна нядаўна  беларуская сталiцы прыняла наведвальнiкаў Музея кошак ( вул. Інтэрнацыянальная, 23). Арганiзатары яго мяркуюць такiм чынам прыцягнуць увагу беларусаў да праблемы абароны жывёл.

 Музей могуць наведаць людзі любога ўзросту. На ўваходзе ў залы iх сустракаюць ветлівыя і гасцінныя супрацоўнікі, якія адразу прапануюць выкарыстоўваць антыбактэрыяльны гель для рук для бяспечнага кантакту з жывёламі.

Пройдзеш крыху далей – вочы разбягаюцца. Каля 40 коцiкаў рознага ўзросту перабягаюць з аднаго пакоя ў іншы, ледзь не трапляюць пад ногі наведвальнікам.

У кожнага ката ёсць сваё арыгінальнае імя, якое можна даведацца, паглядзеўшы на партрэты чацвераногіх жыхароў, якія вісяць на сцяне.

Супрацоўнікі музея кажуць, што для катоў няма абмежаванняў у прасторы. І сапраўды  з 5 велізарных пакояў ні адзін не зачынены, што дазваляе свабодна перамяшчацца катам па памяшканні.

Асноўны кантынгент наведвальнiкау музея – дзеці. Таму кіраўніцтва паклапацілася і пра іх, усталяваўшы ў кожным пакоі шмат займальных бясплатных гульняў. Так, дзіця можа пацешыць сябе гульнёй у настольны хакей ці збіраннем пазлаў.

У адным з пакояў уся сцяна ўпрыгожана мноствам малюнкаў, iх можа адлюстраваць і пакінуць на памяць кожны наведвальнік музея. Цікава, што на малюнках паказаны подпісы дзетак з розных гарадоў. Убачылі мы тут унікальныя “тварэнні” нават дзяцей з Харкава.

Па жаданні наведвальнікі могуць набыць сувенір з выявай любога ката, які жыве ў музеі. Прадаюцца розныя талерачкі, нататнікі, магніты, бірулькі і проста фатаграфіі коцікаў.

У музеі маецца кота-кафэ, дзе пасля прыемнага правядзення часу з жывёламі можна расслабіцца і выпіць кубак гарачай гарбаты з салодкай булачкай.

Супрацоўнікі музея сцвярджаюць, што дзякуючы дабрыні людзей у катоў ёсць магчымасць знайсці новы дом і клапатлiвага гаспадара, бо любы чалавек мае права забраць коціка з музея дадому.

Раем кожнаму, хто неабыякава ставіцца да жывёл, наведаць гэтае цудоўнае месца, у якім можна пазнаёміцца з ласкавымі катамі і падарыць ім крыху шчасця.

Палiна ХРУСТАЛЁВА

Фота Аляксандра ПОБАТА

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
29 марта 2024 28 марта 2024 27 марта 2024
Все новости