Наверх

Яна – зямлі сваёй часцінка: абласную літаратурную прэмію атрымала ветэран працы

13 февраля 2019

Урачыстасць «Ён зямлі гэтай часцінка…» адбылася 12 лютага і прысвячалася 95-годдзю ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, беларускага пісьменніка, ураджэнца і ганаровага грамадзяніна Жлобіншчыны Аляксандра Капусціна.

Урачыстасці распачаліся з уручэння абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна, якую заснавала Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і Жлобінскі раённы выканаўчы камітэт. Сёлета яе ўдастоена ветэран педагагічнай працы, мясцовая паэтэса Марыя Смірнова.

Марыя Сямёнаўна 42 гады вучыла дзяцей рускай мове і літаратуры. А вось у творчасці часта выкарыстоўвае і беларускае слова. Яна – аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў і слоў да гімна Жлобіна, доўгі час узначальвала літаратурны клуб «Ліра» пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай.

Цяпер Марыя Сямёнаўна вядзе актыўную грамадскую работу, сустракаецца са школьнікамі і моладдзю, прымае актыўны ўдзел у працы ветэранскай і раённай прафсаюзных арганізацый.  А яшчэ днямі яна адзначыла сваё 75-годдзе. 

Мясцовага аўтара і актыўнага члена прафсаюза  падтрымлівае раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. На сродкі прафсаюзнай арганізацыі ў 2012 і 2018 гадах выдадзены дзве паэтычныя кніжкі ветэрана педагагічнай працы  – “Хачу спяваць табе, зямля” і “Песня малой радзіме маёй”, прысвечаныя любові да роднага краю, памяці аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта раённы камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі вылучыў Марыю Смірнову на атрыманне аўтарытэтнай на Гомельшчыне прэміі.

З творчай узнагародай ветэрана педагагічнай працы павіншавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і моладзі Жлобінскага райвыканкама Валянціна Няхай, галоўны рэдактар газеты “Новы дзень” Галіна Мельнікава, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Салаўёў, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Маліцкая і іншыя.

Аўтар падкрэсліла, што атрыманая высокая адзнака яе працы дасць яшчэ большы штуршок да актыўнай літаратурнай і грамадскай дзейнасці.

Уладзімір МІКАЛАЕЎ

Фота аўтара i з адкрытых iнтэрнет-крынiц

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
24 апреля 2024 23 апреля 2024 22 апреля 2024
Все новости