Запрашаем абмеркаваць кандыдатаў, якія вылучаны на саісканне прафсаюзных прэмій 2017 года
Камісія па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці звяртаецца з просьбай да творчых саюзаў, культурна-асветных устаноў, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, калектываў прадпрыемстваў і навучальных устаноў, грамадзян рэспублікі правесці абмеркаванне кандыдатур на саісканне прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2017 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці.
Камісія па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі разгледзела матэрыялы па работах, творах і кандыдатах, якія вылучаны на саісканне прафсаюзных прэмій 2017 года, і паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на саісканне прэмій дапушчаны:
I. За творы прозы, паэзіі і драматургіі (адна прэмія):
1. Уладзімір Гаўрыловіч – за кнігі «Анёлак мой, анёлак…» (Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2014) і «Цяпло маладзіка» (Мінск: Беларускі Дом друку, 2013).
2. Аляксандр Каляда – за зборнік вершаў «Берега» (Мазыр: КПУП «Колор», 2012).
3. Аляксандр Карлюкевіч – за кнігі «Братэрства» (Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2014) і «Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры» (Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2015).
4. Сцяпан Лаўшук – за кнігу «Праз церніі да брамы неўміручасці: Кандрат Крапіва і беларуская драматургія» (Мінск: Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2016).
5. Віктар Шніп – за кнігу «Заўтра была адліга: дзённікавы раман паэта» (Мінск: Мастацкая літаратура, 2015).
II. За музычныя творы, канцэртна-выканальніцкую дзейнасць (адна прэмія):
1. Ансамбль песні і танца «Медуніца» УК «Магілёўская абласная філармонія» – за канцэртныя праграмы апошніх гадоў.
2. Алег Залётнеў (аўтар музыкі), Сяргей Макарэй (аўтар лібрэта і рэжысёр-пастаноўшчык) і Рыгор Сарока (галоўны дырыжор і музычны кіраўнік) – за стварэнне рамантычнай оперы «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» (2013 г.).
3. Леанід Захлеўны – за стварэнне цыкла песень «Запаветны бераг» на словы беларускіх паэтаў (2009 – 2016 гг.).
4. Канстанцін Яськоў (кампазітар), Валерый Полеў (харэограф) і Людміла Ражкова (аўтар лібрэта і кіраўнік праекта) – за стварэнне харавой сімфоніі «Вясна» для змешанага народнага хору і аркестра (2015 г.).
III. За работы ў галіне тэатральнага мастацтва і кінамастацтва (адна прэмія):
1. Дзмітрый Багаслаўскі (рэжысёр-пастаноўшчык), Наталля Анішчанка, Аляксандр Пашкевіч і Любоў Пукіта (выканаўцы роляў) – за стварэнне спектакля «Саша, вынесі смецце» па п'есе Н.Варажбіт у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры (люты 2016 г.).
2. Уладзімір Галак – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў – за стварэнне і арганізацыю ў 2013 – 2016 гадах мінскіх форумаў вулічных тэатраў.
3. Аляксандр Гарцуеў (рэжысёр-пастаноўшчык), Таццяна Мархель і Галіна Чэрнабаева (выканаўцы галоўнай ролі) – за стварэнне спектакля «Тры Жызэлі» па п'есе А.Курэйчыка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (2013 г.).
4. Наталля Дзяменцьева – артыст-вакаліст – за выкананне галоўнай ролі ў аперэце П.Абрахама «Баль у Савоі» ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры (красавік 2016 г.).
5. Валянціна Еранькова (рэжысёр-пастаноўшчык), Леанід Еранькоў (аўтар музычнай канцэпцыі) і Сяргей Жбанкоў (выканаўца галоўнай ролі) – за стварэнне на высокім мастацкім узроўні спектакля «Пясняр» у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага (2014 г.).
6. Ніна Обухава (рэжысёр-пастаноўшчык), Наталля Аладка, Георгій Лойка і Раман Салаўёў (выканаўцы галоўных роляў) – за стварэнне спектакля «Цень думкі нашай…» паводле драмы «Цені» Ф.Аляхновіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа (сакавік 2016 г.).
7. Зінаіда Пасюціна (рэжысёр-пастаноўшчык спектакля) – за пастаноўку спектакля «Завтра была война» паводле аповесці Б.Васільева ў тэатры-студыі «7 ПАВЕРХ» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2013 г.).
IV. За творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва (адна прэмія):
1. Тамара Васюк і Ала Непачаловіч – дацэнты кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» – за ажыццяўленне сумеснага творчага арт-праекта «Узоры роднай зямлі»: серыя дэкаратыўных кампазіцый керамікі і ткацтва (2016 г.).
2. Юрый Герасімовіч – мастак аддзела выставак установы «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» – за стварэнне дыярамы «Танкавы таран» у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (2016 г.).
3. Аляксандр Прохараў – скульптар, дэкан мастацкага факультэта УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў» – за стварэнне помніка князю Ізяславу ў г. Заслаўе і скульптуры «Гарадскія шалі» на пл. Свабоды ў г. Мінску (2014 г.).
4. Рыта Цімохава – мастак-графік, выкладчык УА «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў» – за мастацкае афармленне і ілюстрацыі да кніг для дзяцей «Казкі сіняй падушкі» (2013 г.), «Падарунак ад Дзеда Мароза» (2014 г.) і «Ноч Жука-Светлячка» (2016 г.).
V. За лепшы твор аб прафсаюзах (адна прэмія):
1. Іван Вазміцель і Іван Мандрык – за кнігу «Очерки истории профсоюзов Витебщины» (Віцебск: Віцебская абласная друкарня, 2015).
2. Надзея Грыб і Ксенія Суша – за кнігу «Связь времен. 1945 – 2015» (Мінск: Беловагрупп, 2015 г.).
3. Ганна Кароткіна (аўтар музыкі) і Валянціна Калатоўкіна (аўтар слоў) – настаўнікі ДУА «Гімназія № 17 г. Мінска» – за напісанне «Гимна профсоюза учителей» (2015 г.).
VI. За актыўную работу па развіцці народнага мастацтва і аматарскай творчасці працоўных (адна прэмія):
1. Алена Выхаванец – дырэктар Палаца культуры ААТ «Нафтан»,
г. Наваполацк.
2. Юрый Кастэнка – старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат».
VII. За выдатныя дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці (адна прэмія):
1. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд» культурна-спартыўнага комплексу ААТ «Полацк–Шкловалакно».
2. Народны ансамбль народных інструментаў «Лірнікі» ДУА «Гарадзішчанская дзіцячая школа мастацтваў», г.п. Гарадзішча Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
3. Народны ансамбль песні і танца «Каларыт» філіяла «Ваўкавыскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга», г. Ваўкавыск Гродзенскай вобласці.
4. Народны ансамбль песні і танца «Яблынька» ДУК «Гарадоцкі гарадскі Дом культуры», г. Гарадок Віцебскай вобласці.
5. Узорны ансамбль танца «Шоу-данс» Асарці” Палаца культуры «Нафтавік» РУП «ВА „Беларуснафта”, г. Рэчыца.
6. Фальклорны аматарскі ансамбль „Грамніцы” УА „Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, г. Мінск.
VIII. У галіне журналістыкі (адна прэмія):
1. Аліцыя Пінюта – за цыкл публікацый „Социальное партнерство во благо человека труда”, апублікаваны ў газетах „БЕЛАРУС-МТЗ ОБОЗРЕНИЕ” ў 2012 – 2016 гг. і „Вестник профсоюза „БЕЛПРОФМАШ” у 2016 г.
2. Аляксандр Юдзіцкі – за кнігі „Лица. Судьба семьи в судьбе страны: документальный роман” (Брест: Альтернатива, 2011 г.) і „Беседа. „Встречи” и „Лица”: Автографы” (Брест: ОАО „Брестская типография”, 2015 г.).
Вашы прапановы, водгукі, заўвагі просім накіраваць да 1 сакавіка 2017 г. на адрас: Савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Камісія па прэміях ФПБ (пакой 915), пр-т Пераможцаў, 21, 220126, г. Мінск, тэл. 203 95 83.