test gtag

Значок Федерации профсоюзов Беларуси

ПАЛАЖЭННЕ
аб значку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

1. Агульная характарыстыка значка
Значок Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з’яўляецца адным з яе сімвалаў.

2. Мэты заснавання значка
Значок заснаваны як адметны знак Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 3. Поўнае візуальнае апісанне значка Значок Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўяўляе сабой копію эмблемы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, гэта значыць, перапляценне трох літар абрэвіятуры яе назвы: літара «Ф» абазначае слова «Федэрацыя»; літара «П» абазначае слова «прафсаюзаў»; літара «Б» абазначае слова «Беларусі». Літары размяшчаюцца са зрухам кожнай наступнай уніз і ўправа. Значок вырабляецца з метала маркі тампак Л 90 метадам штампоўкі памерам 15 мм х 10 мм і пакрываецца сіняй эмаллю з залацістай акантоўкай, літара «П» выконваецца штрыхоўкай. На адваротным баку выкарыстана цангавае мацаванне.

4. Семантычнае апісанне значка
Адлюстраванае на значку перапляценне трох літар абрэвіятур назвы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сімвалізуе адзінства арганізацый, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Сіні колер – колер надзеі, свабоды.

5. Выкарыстанне значка
Значок выкарыстоўваецца ў якасці знака Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які падкрэслівае прыналежнасць яго ўладальніка да гэтай арганізацыі. Значок Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі носіцца на левым баку грудзей.