Наверх

Звыш 32 000 нацыянальных назіральнікаў акрэдытаваліся на выбары

08 сентября 2016

Ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі будуць сачыць за парламенцкімі выбарамі больш за 5000 назіральнікаў. Сярод іх і Аляксандр ПІМЕНАЎ, які назірае за працай камісій Шклоўскай выбарчай акругі і ўчасткаў для галасавання №74, №75, №76 у Шклоўскім раёне.

Альтэрнатыва ёсць, лічыць Аляксандр. У гэтым раёне на дэпутацкае крэсла прэтэндуюць чатыры кандыдаты: двое вылучаліся ад партый, двое шляхам збору подпісаў. Працэс агітацыі назіральнік ацэньвае так:

 — Адзін з кандыдатаў сустракаўся з працоўнымі калектывамі. Гаварыў па справе, разумна ацэньваў сваю ролю ў парламенце. Мае рэальныя мэты і шляхі па іх дасягненні. Добра ведае правы, якія маюць дэпутаты. Агітацыі астатніх кандыдатаў я не бачыў. Хутчэй за ўсё, яны вырашылі абмежавацца выступленнямі ў тэле- і радыёэфіры і выпускам буклетаў.

Да таго ж я наведаў два пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі. На першым абмяркоўвалі рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты, на другім — скаргу аднаго з прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла. Члены камісіі працуюць высокапрафесійна. Пасяджэнні праходзілі адкрыта, у дэмакратычных умовах. Акрамя гэтага, я назіраў за апламбаваннем скрыняў 6 верасня, калі пачалося датэрміновае галасаванне. Усё праходзіла ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам.

Ужо больш за 32 000 нацыянальных назіральнікаў акрэдытаваны на выбары. Сярод іх крыху менш за 2000 накіраваны працоўнымі калектывамі, амаль 3500 грамадзян па заяве, больш за 3000 прадстаўнікоў партый і звыш 23 600 прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў.

Па матэрыялах газеты «Звязда»

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
24 ноября 2024 23 ноября 2024 22 ноября 2024 21 ноября 2024 20 ноября 2024
Все новости