Наверх

Свята слова: у Гомелі адзначылі лепшых аматараў мастацкай творчасці

10 сентября 2018

Яго ўдзельнікамі сталі 49 фіналістаў абласных творчых конкурсаў, якія ініцыіравала і правяло абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання  “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

У конкурсах “Мая Перамога. Моя Победа”, “Да Года малой Радзімы”, “Да 80-годдзя паэта, празаіка, перакладчыка Анатоля Грачанікава”, “Да 100-годдзя паэта-франтавіка Леаніда Гаўрылава” і іншых прынялі ўдзел больш за 1300 аматараў мастацкай творчасці Гомельшчыны.  Сярод пераможцаў – не толькі школьнікі, навучэнцы з розных устаноў адукацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, але  і педагогі, работнікі культуры, сельскай гаспадаркі, прадстаўнікі іншых сфер.

У зале пасяджэнняў Гомельскага аб’яднання прафсаюзаў фіналістам уручылі заслужаныя ўзнагароды за творчасць – спецыяльныя дыпломы і падарункі як абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, так і абласных прафсаюзных арганізацый работнікаў адукацыі і навукі, культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Так, член прафсаюза, настаўніца Чырвоненскай сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна Валянціна Мікалаеўна Купрацэвіч атрымала спецыяльны дыплом за падрыхтоўку вучня 10-га класа, уладальніка Гран-пры конкурсу “Захаваем свет разам!” Святаслава Макарэвіча. Ён у трох турах па-майстэрску прачытаў урывак з твора Анатоля Грачанікава “Крывавая балада”.

– Я шчыра ўдзячна ўсім арганізатарам за такі цудоўны форум, за вялікую ўвагу з боку як гомельскіх літаратараў, так і нашага аб’яднання прафсаюзаў да пачынаючых аўтараў, выканаўцаў, чытальнікаў. Мы жывём  у палескай глыбінцы, далёка да абласнога цэнтра. Тое, што і майго вучня заўважылі, ацанілі, вельмі важна і значна, стымулюе і надалей займацца творчасцю, – адзначыла Валянціна Мікалаеўна.

Цёпла павіншаваў з творчымі дасягненнямі  маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці рэгіёна ўласны карэспандэнт штотыднёвіка “Беларускі Час”, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч. Ён праінфармаваў удзельнікаў форуму – членаў прафсаюза аб аб’яўленым Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі конкурсе на суісканне прэмій ФПБ у галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі  і аматарскай творчасці.

Удзельнікі форуму “Слова” паўдзельнічалі ў майстар-класах, якія для іх правялі мясцовыя літаратары, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Болсун і Тамара Кручэнка, пазнаёміліся з экспазіцыяй музея прафсаюзнага руху Гомельшчыны, прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі на доме, дзе ў 1964–1969-х гадах жыў вядомы беларускі паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, ураджэнец в. Шарпілаўка Гомельскага раёна Анатоль Грачанікаў. Таксама наведалі Музей літаратуры Гомельшчыны ў абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна.

Уладзімір ІГНАТОВІЧ

Фота аўтара

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
24 апреля 2024 23 апреля 2024 22 апреля 2024
Все новости