Наверх

Традыцыйныя сакавіцкія “Казюкі” сабралі сяброў у цэнтры Гродна

05 марта 2018

У Гродне на плошчы Савецкай у нядзелю 4 сакавіка адбылося традыцыйнае свята народных умельцаў “Казюкі”. За гады свайго існавання (а гэта больш за 20 гадоў) яно пашырылася, стала папулярным не толькі ў гродзенцаў, але і далёка за межамі абласнога цэнтра.

Больш за паўтары сотні майстроў завіталі на сёлетнія “Казюкі” са сваімі эксклюзіўнымі вырабамі. Аматарам традыцыйных рамёстваў і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларускія ўмельцы прапаноўвалі вырабы з металу, дрэва, гліны, саломы, лазы, скуры, ільну, воўны, шкла, бісеру, а таксама ўзоры дэкупажу, канзашы, скрапбукінгу, тапіарыі і іншае. Ладзіліся сустрэчы з сябрамі “Шчырай майстэрні” (г. Магілёў), удзельнікамі клуба “Карагод сяброў” (г. Стоўбцы). Цікава, што адначасова “Казюкі” адзначалі раённыя дамы і цэнтры рамёстваў па ўсёй Гродзеншчыне.

Мясцовыя майстры прадставілі кавальскі дворык, выставу велікодных вербаў і фларыстычных кампазіцый, калекцыі лялек-абярэгаў, вязаных вырабаў, лапікавага шыцця, традыцыйнага беларускага адзення і ручнікоў.

Ірына Смірнова з Іўеўскага wэнтра рам`стваў на прыгожую кветку з саломкі затрачвае цэлы дзень.

Вадзім Кавалевіч з Гродна для вырабу арыгінальных сувеніраў з простых шкляных бутэлек выкарыстоўвае тэ[ніку “ф’юзінг”. Дзеля гэтага плавіць бутэлькі ў спецыяльнай печы ў сва`й майстэрні.

Алена Ружанкевіч са Скідзеля стварае жаночыя капелюшы з воўны.

На працягу кірмаша наведвальнікаў весялілі беларускія, літоўскія і польскія фальклорныя калектывы.

 “Казюкі” штогод ладзяцца ў гонар Святога Казіміра – заступніка моладзі і майстроў-рамеснікаў. Святкуюцца ў Польшчы, Літве і ў Гродзенскай вобласці менавіта 4 сакавіка, нягледзячы на надвор’е і дзень тыдня.

Алёна Сіневіч

Фота аўтара

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
24 апреля 2024 23 апреля 2024 22 апреля 2024
Все новости