test gtag

Выстава “Сублімацыя формы”: чалавек як філасофская катэгорыя

На ёй прадстаўлена больш за 60 работ, у цэнтры ўвагі якіх — чалавек як філасофская катэгорыя.

Упершыню скульптар заявіў пра сябе ў пачатку 1970-х гадоў. Сёння ён вядомы не толькi ў Беларусі, але і за мяжой. Яго праекты ўражваюць: тут і камерная пластыка, і маштабныя манументальныя помнікі.

Майстар выкладае на кафедры скульптуры ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, уваходзіць у Беларускі саюз мастакоў, актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці краіны. У 2011 годзе Уладзімір Слабодчыкаў атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Ён таксама з’яўляецца сябрам Расійскай акадэміі мастацтваў і ўваходзіць у Каралеўскае таварыства брытанскіх скульптараў.

Выстава “Сублімацыя формы” працягне сваю работу да 25 сакавiка.

Iрына СIДАРЭВIЧ