Наверх

Зберагчы душу народа: гарадскі пасёлак Акцябрскі рыхтуецца да юбілейнага фестывалю

11 июня 2018

Унікальны па сваёй сутнасці фестываль праводзіцца з 1998 года з мэтай падтрымкі народнай творчасці і народных мастацкіх рамёстваў, захавання традыцый рэгіянальнай і мясцовай мастацкай культуры, пераемнасці нацыянальных культурных традыцый, далучэння дзяцей і моладзі да розных відаў фальклору, павышэння мастацкага ўзроўню і выканальніцкага майстэрства фальклорных калектываў, арганізацыі культурнага адпачынку і вольнага часу насельніцтва.

Удзел у фестывалі прымуць аўтэнтычныя фальклорныя калектывы краіны, а таксама блізкага і далёкага замежжа, выканаўцы народных побытавых танцаў, народныя музыкі, майстры розных відаў народных мастацкіх рамёстваў, апавядальнікі народнай прозы і іншыя прадстаўнікі мастацкай творчасці.

Як адзначылі арганізатары, у рамках фестывалю адбудуцца конкурсныя, канцэртныя выступленні танцавальных пар, дзіцячых фальклорных калектываў, музычных капэл, фальклорных гуртоў і асобных выканаўцаў. Усіх гасцей фестывалю чакаюць традыцыйныя святы «Рудабельскае Купалле» і «Рудабельскі кірмаш». Праграма фестывалю напоўнена таксама майстар-класамі па народных спевах, танцах, музычна-забаўляльнымі ды танцавальна-гульнёвымі імпрэзамі.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве яго арганізатары запрашаюць усіх хто цікавіцца гісторыяй і культурай сваёй малой радзімы, шануе і паважае родную мову.

Дарэчы, непасрэдны ўдзел у фальклорным фестывалі прымуць і актывісты прафсаюзнага руху Акцябршчыны – як супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі і іншых галін, так і носьбіты аўтэнтычнага фальклору, удзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна.

Так, сваю малую радзіму на свяце прадставіць Сяргей Яфрэмаў – выканаўца лірычных песень на гармоніку, пачутых ад вядомых спевакоў і адаптаваных “пад сябе”. Ён прымаў удзел у рабоце фальклорнага калектыву Новадуброўскага сельскага клуба, спяваў у вакальным ансамблі “Ивушка” раённага Дома культуры. 

За плячыма Сяргея Яфрэмава – выступленні на канцэртах не толькі мясцовага і раённага, але і рэспубліканскага ўзроўню. Народны спявак і музыка асабліва ганарыцца Дыпломам  ІІ ступені, уручаным Ігарам Лучанком на Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў “Віцебск-2010” на “Славянскім базары”.

Уладзімір МІКАЛАЕЎ

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
24 апреля 2024 23 апреля 2024 22 апреля 2024
Все новости