Наверх
03 Май 2018

У Беларусі павялічыліся тыражы кніг, брашур і газет на роднай мове

Па інфармацыі Белстата, на беларускай мове ў 2017 годзе было выдадзена 1314 назваў кніг і брашур агульным тыражом 4,3 млн экзэмпляраў.

Сукупная колькасць надрукаванай літаратуры (кніг і брашур) дасягнула 9,6 тыс. назваў і 23,1 млн экзэмпляраў. Такім чынам, на кожнага беларуса прыйшлося па 2,4 выдання.

Што да перыядычных выданняў, то на мінулы год іх колькасць склала 560 газет і 862 журналы агульным тыражом 369 млн экзэмпляраў. Толькі чацвёртая частка ўсіх беларускіх СМІ – 122 журналы і 180 газет – выдаецца на беларускай мове.

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
24 апреля 2024 23 апреля 2024 22 апреля 2024
Все новости