Вымпел Федерации профсоюзов Беларуси
ПАЛАЖЭННЕ
аб вымпеле Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
1. Агульная характарыстыка вымпела
Вымпел Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з'яўляецца атрыбутам, адным з яе сімвалаў.
2. Мэты заснавання вымпела
Вымпел заснаваны як адметны пастаянны знак Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
3. Поўнае візуальнае апісанне вымпела
Вымпел Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўяўляе сабой чатырохвугольную шаўковую тканіну белага колеру даўжынёй 25 см і шырынёй 11 см, якая звужаецца ўніз.
У цэнтры вымпела размешчана эмблема «ФПБ», літары «Ф» і «Б» у якой блакітнага колеру, а літара «П» белага колеру з блакітнымі кропкамі.
Па перыметры вымпела на абодвух баках выкананы дзве блакітныя лініі, адна з іх шырынёй 5 мм, другая 2 мм, на адлегласці 2 мм адна ад другой.
На адваротным баку размяшчаюцца адно пад другім словы «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі», якія напісаны літарамі блакітнага колеру. Па контуры вымпел абшыты сплеценымі ніткамі белага колеру.
4. Семантычнае апісанне вымпела
Адлюстраванае на вымпеле перапляценне трох літар абрэвіятуры назвы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сімвалізуе адзінства арганізацый, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў.
Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню.
5. Выкарыстанне вымпела
Вымпел выкарыстоўваецца ў якасці знака Федэрацыі прафсаюзаў пры правядзенні дзелавых сустрэч і афіцыйных мерапрыемстваў.