Наверх

У Мінску назавуць пераможцаў адкрытага конкурсу «Сімвалы маёй краіны»

02 июля 2020

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Сімвалы маёй краіны».

Сёлета мерапрыемства было прымеркавана да 25-годдзя зацвярджэння Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Адкрыты конкурс творчых работ праходзіў з 3 лютага па 17 мая. Ён ладзіўся з мэтай паказаць дзяржаўныя сімвалы неад’емным атрыбутам суверэнітэту нашай краіны.

Праект быў арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры і Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу выступілі Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, выдавецкія дамы «Звязда» і «Беларусь сегодня».

На конкурс было даслана больш за 70 творчых работ, выкананых у розных тэхніках: жывапіс і графіка, роспіс па шкле, тэстапластыка, вышыўка, алмазная мазаіка і іншых. Многія з іх вылучаліся высокім мастацкім узроўнем. Сярод удзельнікаў праекта былі працоўныя калектывы, навучэнцы школ і каледжаў.

Творчыя работы пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу будуць прадстаўлены ў часовай экспазіцыі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, а іх аўтары – узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

Сяргей КІРЫК

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
23 ноября 2024 22 ноября 2024 21 ноября 2024 20 ноября 2024
Все новости