Наверх

Праблемы выканання заканадаўства? За падтрымкай – у прафсаюзы!

07 октября 2019

75 жыхароў Гомельшчыны звярнуліся за кансультацыямі і дапамогай подчас прафсаюзных прававых прыёмаў, якія правялі юрысты галіновых прафсаюзаў і супрацоўнікі пракуратуры рэгіёна 20 верасня.

Як паведаміла галоўны прававы інспектар працы Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Кацярына Філіпцова, людзі ў раённых цэнтрах сутыкаюцца з праблемамі выканання працоўнага і жыллёвага заканадаўства. І кожнаму ў межах кампетэнцыі былі дадзены тлумачэнні, аказана дапамога ў складанні пэўных дакументаў, а некаторыя пытанні адразу былі вырашаны. Cярод тых, хто звярнуўся за дапамогай у прафсаюзы, шмат было моладзі.

Так, у час прыёму, які праводзіўся ў КУП “Хойніцкі камунальнік”, з пытаннем аб непрадастаўленні жылога памяшкання звярнуўся малады спецыяліст, які атрымаў размеркаванне пасля вучобы на тэрыторыю, якая падверглася радыёактыўнаму забруджванню на Чарнобыльскай АЭС. Па выніках прыёму, пасля перамоў з наймальнікам і службамі раёна, у той жа дзень яму быў выдзелены пакой у асобнай кватэры шматкватэрнага жылога дома дзяржаўнага жыллёвага фонду. Гэтаксама маладога спецыяліста, як іншых, азнаёмілі з дадатковымі гарантыямі і кампенсацыямі, на якія малады спецыяліст можа прэтэндаваць, працуючы ў зоне радыёактыўнага забруджвання.

Гомельскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў і галіновыя абкамы правялi таксама прыёмы для непрацуючых пенсіянераў-актывістаў, якія знаходзяцца на ўліку ў пярвічных прафарганізацыях. Прафактывісты наведалi з канцэртам Дом-інтэрнат “Шубіна”, што ў Веткаўскім раёне.

Уладзімір МІКАЛАЕЎ

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
6 мая 2024 5 мая 2024 4 мая 2024 3 мая 2024 2 мая 2024 1 мая 2024
Все новости