Наверх

«Вайна і мір. Вяртанне»: выстава пісьмовых артэфактаў працуе ў Мінску

28 марта 2020

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава, прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Як паведамляе сайт культурнай установы, праект заснаваны на серыі кніг пісьменніка Уладзіміра Ліхадзедава, у якіх сабраны ўнікальныя дакументы, што адлюстроўваюць гістарычнае мінулае беларускай зямлі ў перыяды вайны і міру з 1812 па 1945 гады.

Выстава “Вайна і мір. Вяртанне” аб’ядноўвае рэчы, сабраныя ў розныя часы. Вялікая частка з іх была вывезена з Беларусі і страчана падчас бязлітасных і разбуральных канфліктаў, што праходзілі на беларускіх землях. Галоўнай ідэяй праекта з’яўлялася стварэнне экспазіцый, што дэманструюць гістарычны шлях народа ў жорсткіх войнах, а таксама мірныя міжваенныя гады і сучаснасць.

Экспазіцыя складаецца з унікальных рукапісных дакументаў, карт, старадрукаў і рэдкіх кніг, перыядычных выданняў. Сярод іх – граматы XVI–XVII стагоддзяў (напрыклад, прывілей караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы Мінскаму грэка-каталіцкаму манастыру 1617 года), унікальныя рукапісныя рэгістрацыйныя кнігі культавых устаноў XVIII–ХIХ стагоддзяў (метрыкі, кнігі перадшлюбных экзаменаў і інш.), рукапіс беларускіх татар (кітаб), старадрукі XVIII стагоддзя. На выставе прадстаўлены асобнікі “Гродненских губернских ведомостей” за 1841 год – адной з першых беларускіх газет ХIХ стагоддзя.

Таксама ўвазе гледачоў прапануюць прадметы, звязаныя са значнымі падзеямі беларускай гісторыі і яе выбітнымі асобамі: пісьмовы прыбор князёў Радзівілаў, медаль за ўзяцце горада Полацка Стэфанам Баторыем у 1579 годзе, памятная чугунная пліта да 500-годдзя перамогі ў Грунвальдскай бітве, медаль удзельнікаў перамоў па Брэсцкім міры 1918 года i іншае.

Выстава “Вайна і мір. Вяртанне” працягнецца да 22 красавіка.

Падрыхтаваў Сяргей КІРЫК

Фота з адкрытых iнтэрнет-крынiц

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
26 апреля 2024 25 апреля 2024 24 апреля 2024
Все новости