Наверх

З асабістых гісторый складаецца гісторыя краіны: новая фотавыстава адкрылася ў Мінску

27 марта 2019

У галерэі “Атрыум” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўзнагароджванне пераможцаў двух першых этапаў творчага конкурсу. Яго удзельнікамі сталі таленавітыя фатографы, працы якіх адзначаны экспертамі National Geographic, The Daily Telegraph, 35 Аwards.

Ігар Бышнёў – лідар першага этапа, яго галерэя дзіўнай прыроды Беларусі ўражвае і захапляе. Сапраўдную цікавасць у шматлікай аўдыторыі выклікаюць новыя лічбавыя тэхналогіі. Фотаздымак пад назвай “Цэнтр” Дзмітрыя Важніка прызнаны лепшым у другім этапе. Насамрэч, упершыню ўбачыўшы гэтую работу ў інтэрнэце (здымак зроблены з квадракоптара), адразу і не зразумееш: гэта панарама шыкоўнага еўрапейскага горада альбо родны Мінск? Настолькі ярка і прыгожа выглядае наша сталіца. Між іншым, свае першыя крокі аўтар рабіў у фотастудыі «Краявiд» Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам выдатнага прафесіянала сваёй справы – сёння фотакарэспандэнта газеты “Беларускі Час” Валерыя Картуля.

– Інтарэс да фотасправы, напэўна, у сына яшчэ з дзяцінства, – распавядае маці пераможцы Іна Важнік. – У той час дзіцячых кніг было не купіць, таму мы разам гарталі фотаальбомы, пераглядалі пастаянна, таксама фотаапарат у нас заўсёды быў напагатове. Дзядуля захапляўся фатаграфіяй.

Ні адзін чалавек не застаўся абыякавым да ідэі адзначыць Год малой радзімы буйным фотапраектам «Я сэрцам бачу», які арганізаваны міжнародным спадарожнікавым тэлеканалам «Беларусь 24», адзначылі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Дарэчы, наведвальнікі сайта тэлеканала і карыстальнікі сацыяльных сетак змогуць прагаласаваць за працу, якая прыйдзецца да спадобы, і выбраць пераможцу анлайн-галасавання трэцяга этапа праекта. Ён аб’яднае фатографаў папярэдніх тураў і дазволіць убачыць новыя, раней не апублікаваныя працы ўсіх удзельнікаў праекта.

Сёння больш за 30 работ прадстаўлены ў экспазіцыі. Плануецца, што выстаўка будзе працаваць у галерэі “Атрыум” Нацыянальнай бібліятэкі (3-цi паверх) да 30 красавіка. Уваход – па чытацкім білеце ці квітку сацыякультурнага цэнтра.

Яна ЯГОРАВА

Фота прадастаўлены Белтэлерадыёкампаніі

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
26 апреля 2024 25 апреля 2024 24 апреля 2024
Все новости