Беларускія рарытэты можна ўбачыць на фотабанерах
16 кастрычніка пачала працаваць выстава «Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь».
Першую частку праекта прэзентавалі ў чэрвені 2020 года. Тады работы размясцілі на агароджы парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў.
На 26 фотабанерах з суправаджальнай інфармацыяй на беларускай, рускай і англійскай мовах, устаноўленых у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея, прадстаўлены каштоўнасці з уласных фондаў установы. Гэта манеты, зброя, нацыянальны касцюм, прадметы рэлігійнага культу, творы выяўленчага мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў, кнігі, каштоўныя металы, узнагароды, музычныя інструменты і шмат іншага.
На выставе Беларусь прадстаўлена як сучасная развітая еўрапейская дзяржава, якая з годнасцю займае сваё месца ў міжнароднай супольнасці. Экспазіцыя стала сапраўдным даведнікам па айчыннай гісторыі, раскрыла багацце і ўнікальнасць беларускай гісторыка-культурнай спадчыны.
У выставачным праекце ўзялі ўдзел усе 5 філіялаў Нацыянальнага гістарычнага музея: музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, гісторыі беларускага кіно, прыроды і экалогіі, Дом-музей I з’езда РСДРП.
Фота з адкрытых iнтэрнет-крынiц