Таццяна Філімонава павіншавала работнiкаў культуры з прафесійным святам
9 кастрычнiка ў Беларусi традыцыйна святкуюць Дзень работнiкаў культуры.
Паважаныя работнікі культуры! Дарагія сябры!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя словы віншавання з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Беларуская зямля шырока вядома культурнымі традыцыямі, якія год ад года мацнеюць, і ў гэтым менавіта ваша заслуга – людзей яркіх, таленавітых, захопленых творчым пошукам.
Асветніцкі характар вашай дзейнасці нясе ў сабе святло і любоў, прыгажосць і дасканаласць, спрыяе захаванню і прымнажэнню культурнай спадчыны нашай краіны.
Кожны з вас без перабольшвання па праву лічыцца ўвасабленнем творчасці і таленту. Вы ствараеце людзям свята, дапамагаеце маладому пакаленню далучыцца да вытокаў беларускай культуры, бачыце ў ёй самае каштоўнае.
У гэты святочны дзень дазвольце выказаць вам шчырыя словы ўдзячнасці за нязгаснае творчае гарэнне і самаадданасць абранай справе.
Жадаю не спыняцца на шляху ўдасканалення, шукаць і знаходзіць цудоўныя ідэі, увасабляць іх у шэдэўры.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту, невычэрпнага натхнення, грандыёзных дасягненняў, маральнага задавальнення ад выконваемай працы, заслужанага прызнання на ўсіх узроўнях!
Са святам, дарагія сябры!
Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна ФІЛІМОНАВА