Наверх

Сёння ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята – Міжнародны дзень тэатра.

27 марта 2018

Сёння, 27 сакавіка, у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» Палаца Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выстаўкі «ТЭАТР. INSIGHT», якая прысвечана 85-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балету Беларусі. Галоўнай дзеючай асобай гэтага праекта з’яўляецца тэатр.

Як адзначыў дырэктар мастацкай галерэі Павел Сапоцька, вернісаж пройдзе ў закрытым фармаце, але з 28 сакавіка па 10 красавіка выставу  змогуць наведаць усе жадаючыя. Уваход вольны.

У экспазіцыі выстаўкі аб’яднана мінулае, сучаснае і будучае. Тут можна ўбачыць серыю эскізаў і касцюмаў да опер «Аіда» і «Набука» Джузепе Вердзі, балетам «Каханне і Смерць» Палада Бюль-Бюль-аглы і «Санеты» на музыку Пітэра Уорлака і Ральфа Воана-Уільямса.

У асобнай зале прадстаўлены спектаклі Вялікага тэатра оперы i балета, якія атрымалi дзяржаўныя ўзнагароды: «Сівая легенда» Дзмітрыя Смольскага і  «Царская нявеста» Мікалая Рымскага-Корсакава, балет «Вітаўт» Вячаслава Кузняцова. Аўтары балета (беларускага кампазітара Вячаслава Кузняцова «Анастасія»), прэм’ера якога адбудзецца ў наступным сезоне, адкрыюць таямніцу таго, як тэатральнымі мастакамі ўвасабляецца лібрэта. Частка экспазіцыі будзе прысвечана дзіцячаму рэпертуару. Юныя гледачы змогуць азнаёміцца не толькі з касцюмамі, але і з бутафорыяй і маляўнічымі афішамі да спектакляў «Вінні-Пух» і «Айбаліт», «Чароўная музыка» i «Церам-Церамок», «Чыпаліна».

Тым часам у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў тэатралы працуюць у штатным раскладзе і рыхтуюцца да прэм’ернага паказу мюзікла «Недалёка ад нормы», які адбудзецца заўтра, 28 сакавіка.

Таццяна IЛЬіНА

Фота Валерыя КАРТУЛЯ

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
25 апреля 2024 24 апреля 2024 23 апреля 2024
Все новости