Наверх

Уся справа ў натхненні!

12 апреля 2017

Менавіта гэта пачуццё ўзрушыла і падштурхнула настаўнікаў, выхавацеляў і навуковых супрацоўнікаў галіновага прафсаюза да ўдзелу ў конкурсе «Новыя імёны Беларусі – 2017». Фінальны этап адбыўся ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Так, у 4 намінацыях спаборнічалі 140 чалавек – прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Выступаючы на цырымоніі адкрыцця мерапрыемства старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Бойка адзначыў,  майстэрства мастацкіх калектываў і творчых асоб, якое вызначаецца асаблівым каларытам і яркімі выступленнямі. Намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш падкрэсліў, што надзвычай добры конкурс  таленавітых людзей, якіх шмат працуе ў сістэме адукацыі. “Таленавіты настаўнік можа не толькі навучыць, але і закласці пачуццё любові да радзімы, патрыятызм”, – упэўнены Вадзім Анатольевіч.

Канцэртная зала палаца ператварылася ў творчую майстэрню. Тут былі вакальныя выступленні, харэаграфічныя замалёўкі, модны паказ калекцыі адзення, фантастычныя фокусы і пантаміма. Дарэчы, мова жэстаў і пластыкі ўразіла гледачоў і журы. Акцёрскае трыа з Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі паказала цудоўную аўтарскую пантаміму «Камар», і заваявала перамогу.

Таксама ў ліку прызёраў танцавальны калектыў з Бабруйскай гімназіі-каледжа мастацтваў (кіраўнік Алена Калпакова); інструментальны ансамбль народных інструментаў з сярэдняй школы №4 Мінска (мастацкі кіраўні Юлія Жураўлёва); группа Music fly з Полацкага каледжа Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава.

Актыўна прымалі ўдзел у святочным канцэрце калектывы з Гродзенскай, Гомельскай, Віцебскай  вобласцей і студэнцкія профсаюзныя пярвічкі Мінска.“Маладцы!”, “Брава!” гучна рэагавалі госці на выступленні канкурсантаў. Прадстаўнічае журы (з ліку выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту) вызначыла лепшых. Цяпер пераможцаў чакаюць новыя ўражанні і выступленні.

Яна ЯГОРАВА

фота Валерыя КАРТУЛЯ

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
8 мая 2024 7 мая 2024 6 мая 2024 5 мая 2024
Все новости