Наверх

З акцэнтам на эксклюзіўнасць. Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Іванава

15 августа 2018

Чым будуць адметны першыя дні верасня ў Іванава, што чакае гасцей на свяце? Яно будзе юбілейным, 25-м па ліку, таму, па словах галоўнага рэжысёра Ніны Осіпавай, павінна быць эксклюзіўным. Да таго ж мерапрыемства праходзіць у Год малой радзімы і асноўны акцэнт скіраваны на гэта.

Адказныя за мерапрыемства зрабілі яго чыста літаратурным. Так, 1 верасня пройдзе фінал Рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка”, у якім бяруць удзел маладыя таленты краіны. У музейным комплексе імя Напалеона Орды адбудзецца “круглы стол” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, а таксама прадстаўнікоў пасольстваў з 15 краін свету. У навукова-практычнай канферэнцыі “Іванаўскія чытанні” змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.

Экскурсію праводзіць навуковы супрацоўнік музея Ларыса Дрычыц.

Арганізатары абяцаюць, што сумна не будзе нікому, бо на вуліцах і плошчы горада будуць працаваць кніжныя крамы, выставы, пройдуць канцэртныя праграмы.

Што тычыцца кніжных крам, то пра гэта ёсць падстава сказаць асобна. У Іванава адкрыецца кнігарня “Верасень” сістэмы “Белкніга”. Генеральны дырэктар сістэмы Аляксандр Вашкевіч падкрэслівае, што ў краіне працуе больш за 100 такіх кнігарань, але большасць з іх – у абласных цэнтрах або вялікіх раённых гарадах.

У Іванаве ў кніжнай краме наведвальнікам прапануюць дзіцячую і навуковую літаратуру, дапаможнікі для школьнікаў, канцтавары. З 5 000 найменняў прадстаўленнай літаратуры прыкладна 15% – кнігі, якія выйшлі ў беларускіх выдавецтвах.

Адкрыццё свята пройдзе 2 верасня. У святочнай праграме прымуць удзел зоркі беларускай эстрады, сярод якіх ёсць і выхадцы з Берасцейшчыны.

Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч, які ў пачатку жніўня прыняў удзел у сустрэчы рабочай групы па падрыхтоўцы райцэнтра да свята, зазначыў, што мясцовыя ўлады, творчая інтэлігенцыя шмат карыснага зрабілі і для свайго горада, і для наведвальнікаў свята. Сапраўды, усе аб’екты гарадской інфраструктуры ўжо гатовы прыняць гасцей: рэканструяваны вуліцы, адрамантаваны дамы, аб’екты адукацыі,  культуры, гандлю i чыгуначны вакзал. Так што чакаем свята – шыкоўнага і змястоўнага.

Галіна СТРОЦКАЯ

Фота Валерыя МІХАЛЬЧУКА 

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
25 апреля 2024 24 апреля 2024 23 апреля 2024
Все новости