Наверх

Восень, сквер, тэатр: Купалаўскі распачынае новы сезон і запрашае на адмысловы пікнік

17 сентября 2019

Рыхтуючыся да юбілейнага 100-га сезона, купалаўцы вырашылі выйсці за межы тэатральнай залы. А 12 гадзіне іх свята распачнецца на галоўнай сцэне, а потым разгорнецца на тэрыторыі ўсяго Аляксандраўскага сквера.

Падчас свята госці змогуць пачаставацца ў street-буфеце, зрабіць сабе вусы, як у маладога Купалы, прагуляцца па тэатральным закуліссі, атрымаць запрашэнні на закрытыя паказы спектакляў і нават шанец выйсці на сцэну Купалаўскага. Па скверы будуць праходжвацца персанажы любімых пастановак у арыгінальных касцюмах – усе ахвотныя змогуць зрабіць з імі фотаздымкі, распавялі арганізатары на афіцыйным сайце ўстановы. 

У гэты ж дзень упершыню на вуліцы адбудзецца жывая трансляцыя спектакля «Радзіва Прудок», які Купалаўскі тэатр паставіў па нашумелай аднайменнай кнізе Андруся Горвата.

Тым, хто нагуляе апетыт, сталічныя кавярні і рэстараны прапануюць тэатральныя сэты ў street-буфеце. Дэсерт з журавінавым морсам «Людзі на балоце», сэндвіч з чорнай гарбатай «Чорная панна Нясвіжа», штрудзель з безалкагольным глінтвейнам «Ноч на Каляды» – далёка не поўны пералік прысмакаў» – інтрыгуюць у тэатры і папярэджваюць: восенькае надвор’е можа быць непрадказальным. Таму ўдзельнікам пікніка варта прыходзіць са сваімі пледамі. Прыемны бонус чакае гаспадара самага вялікага пакрывала – запрашэнне на закрытыя паказы ўсіх прэм’ер цягам 100-га сезона.

Пад вечар для гасцей свята будзе арганізавана музычная праграма з удзелам Купалаўскага аркестра, гурта «ili-ili» і «Касіяпеi», Ягора Забелава, Святланы Бень ды іншых.

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
22 ноября 2024 21 ноября 2024 20 ноября 2024
Все новости