Наверх

Еўрасаюз прэзентуе ў Гродне фотавыставу “Праекты ў асобах”

02 октября 2018

Сёння ў абласным цэнтры на Савецкай плошчы прайшла прэзентацыя чацвёртага сезона фотавыставы “Праекты ў асобах”.

На адкрыцці выставы спецыяліст аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама Дзмітрый Бельчык адзначыў, што менавіта беларусам, і ў прыватнасці, жыхарам Гродна і вобласці, належаць ідэі, рэалізаваныя з дапамогай сродкаў прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.

Кіраўнік аддзела праграм супрацоўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь Берэнд Дэ Гроот удакладніў, што ў Гродне реалізавана ўжо шмат праектаў. Напрыклад, рэканструяваны дзіцячы сад № 45 з ужываннем сонечных батарэй замест традыцыйнага паравога ацяплення. У Іўе, Ашмянах аб'екты інфраструктуры таксама абсталяваны інавацыйнымі абагравальнымі і асвятляльнымі сістэмамі. А гарадзенка Анастасія Янчэўская расказала, што ў Гродне, відаць, ровараў хутка будзе больш, чым машын.

– Выкарыстанне экалагічнага віду транспарту набірае абароты, – гаворыць яна. – Мала таго, што ўсё больш гараджан перасядаюць з аўто на ровары. Мы прапануем сталым гарадзенцам навучыцца круціць педалі, калі яны не асвоілі гэты навык раней. Хутка адкрываецца “Велашкола для дарослых”. А пры гарадской адміністрацыі створаны Каардынацыйны савет па развіцці веларуху.

На выставе прадстаўлены вялізныя постэры, на якіх можна ўбачыць менавіта тых людзей, што здолелі рэалізаваць сацыяльна значныя праекты. Напрыклад, адзін з герояў выставы – Аляксандр Аўдзевіч, інвалід-калясачнік, арганізаваў у Шчучыне школу “Інклюзіўны барыста”.

Героямі праекта сталі супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі мясцовых улад, настаўнікі, студэнты, школьнікі, вучоныя, інжынеры, фермеры. На выставе прэзентавана 58 персанальных гісторый герояў, якія змянілі жыццё людзей альбо супольнасці да лепшага.

У Гродне выстава будзе працаваць да 14 кастрычніка, затым пераедзе ў Брэст, які сустрэне яе другі раз. Потым “Праекты ў асобах” пабачаць жыхары і госці Гомеля, Магілёва і Віцебска.

Алёна СІНЕВІЧ

Фота аўтара

Лента новостей
Слушать радио
Новое радио Народное радио
Лента новостей
1 мая 2024 30 апреля 2024 29 апреля 2024 28 апреля 2024
Все новости